RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў

Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў, арганізаваных установамі адукацыі, арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

Святы пройдуць у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая стартуе 10 снежня 2018 года і прадоўжыцца па 11 студзеня 2019-га.

З 17 па 30 снежня запланаваны мерапрыемствы з удзелам старшыні аблвыканкама, яго намеснікаў, кіраўнікоў гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў Бабруйска і Магілёва, структурных падраздзяленняў аблвыканкама і арганізацый рэгіёна. Госці збіраюцца наведаць 52 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, 23 цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 9 дзіцячых сацыяльных прытулкаў, 10 інтэрнатных устаноў абласнога падпарадкавання. Напярэдадні святаў таксама плануецца адкрыць дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Мсціславе.

Традыцыйна напярэдадні Новага года пройдзе Калядны кадэцкі баль. Сёлета ён адбудзецца 17 снежня ў Палацы грамадзянскіх абрадаў Магілёва. 

Галоўная рэгіянальная навагодняя ўрачыстасць запланавана на 28 снежня. У абласны цэнтр творчасці запросяць каля 500 дзяцей. У іх ліку – адораныя і таленавітыя дзеці, пераможцы алімпіяд і творчых конкурсаў, актывісты піянерскага руху, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы кадэцкага вучылішча. Ім пакажуць казку-мюзікл «Спящая красавица» і ўручаць падарункі ад губернатара.

Не застануцца без віншаванняў і пачастункаў юныя жыхары Магілёўшчыны, якія знаходзяцца на лячэнні ў стацыянарных гарадскіх і раённых бальніцах. Да маленькіх пацыентаў прыйдуць госці з прысмакамі і пажадаюць ім хутчэйшага выздараўлення.

26-27 снежня 100 дзяцей з Магілёўскай вобласці стане гасцямі дабрачыннага свята з удзелам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Палацы Рэспублікі горада Мінска. Таксама ў навагодніх мерапрыемствах у сталіцы 28-29 снежня прыме ўдзел дэлегацыя навучэнцаў і студэнтаў рэгіёна, а 3 студзеня – дзеці сацыяльна ўразлівых катэгорый.

Віншаванні дзяцей працягнуцца і пасля Новага года. 3 студзеня ў абласным цэнтры творчасці на мерапрыемства прыедуць дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. У гэты ж дзень у Магілёўскім абласным тэатры лялек адбудзецца свята для дзяцей-інвалідаў і выхаванцаў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Яшчэ адным падарункам для дзятвы стануць Калядныя сустрэчы з заслужаным аматарскім калектывам Беларусі тэатрам-студыяй «Вясёлка», які пройдзе 7 студзеня ў абласным цэнтры творчасці.

За кошт сродкаў абласнога, гарадскіх і раённых бюджэтаў у межах акцыі «Нашы дзеці» хлопчыкі і дзяўчынкі атрымаюць падарункі да Новага года. Рашэннем аблвыканкама рэкамендавана набыццё прысмакаў для выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі, дзіцячых сацыяльных прытулкаў і дамоў сямейнага тыпу, цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзяцей-інвалідаў, навучэнцаў пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльных і дапаможных школ, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў усіх тыпаў устаноў адукацыі, дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. Таксама плануецца закупіць падарункі з прыцягненнем спонсарскіх сродкаў, грошай грамадскіх арганізацый і інш.  

Часткай акцыі стане тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які арганізуе Магілёўскае абласное аддзяленне РГА «Беларускі дзіцячы фонд» пры падтрымцы Магілёўскага аблвыканкама. Сабраныя сродкі будуць накіраваны на набыццё лесвічных пад’ёмнікаў-экскалатараў для Магілёўскага і Бабруйскага гарадскіх цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Веснаўскаму дому-інтэрнату плануецца закупіць фізіятэрапеўтычнае абсталяванне.

 

НАВІНЫ ПА ТЭМЕ

Горка ў падарунак сельскім дзецям ад Крычаўскага аддзела Дэпартамента аховы

Юныя таленты Магілёва прымуць удзел у Каляднай сустрэчы «Мары спраўджваюцца»

Віктар Лукашэнка павіншаваў шматдзетную сям’ю ў Глускім раёне з Новым годам

Губернатарская ёлка ў Магілёве. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Больш за 600 дзяцей з усіх раёнаў вобласці сабрала ў Магілёве губернатарская ёлка

Акцыя «Нашы дзеці» ў Шклоўскім раёне: падарункі і віншаванні прымалі ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу

На галоўнай ёлцы краіны пабывалі 100 хлопчыкаў і дзяўчынак з Магілёўскай вобласці

Акцыя «Нашы дзеці»: дэпутаты наведалі Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці

Акцыя «Нашы дзеці»: у Веснаўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў прайшоў навагодні ранішнік

Акцыі «Нашы дзеці» у Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі на Бялыніччыне

Школа-інтэрнат у Глуску атрымала ў падарунак ад Мінлясгаса сертыфікат на Br40 тыс.

Магілёўская мытня і філіял РУП «Белмытнясэрвіс» падарылі камп’ютары і прысмакі вучням Чавускай абласной сярэдняй школы

Навучэнцам школы-інтэрната ў Бабруйску «Беллеспаперапрам» падарыў мэблю

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»: навагодняе свята ў Магілёўскай абласной бальніцы дапамагло дзецям паверыць у цуд

Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыўся ў Мсціслаўскім раёне. ФОТАФАКТ

Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыўся ў аграгарадку Разанцы Мсціслаўскага раёна

Генпракуратура падарыла школе-інтэрнату ў Асіповічах іпатрэнажор

Калядны кадэцкі баль у Магілёве. ФОТАФАКТ

Калядны кадэцкі баль правялі ў Магілёве

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая