Каля 5,5 тыс. цюльпанаў і 5,3 тыс. руж падрыхтаваў КВУП «Магілёўзеленбуд» да 8 сакавіка. Пра гэта расказала галоўны аграном прадпрыемства Крысціна Аўтушкова.
«Да свята мы падрыхтавалі 5, 5 тыс. цюльпанаў і 5, 3 тыс. руж. Гэтыя кветкі заўсёды карыстаюцца вялікім попытам, - адзначыла яна. - Таксама падчас святочных дзён у продажы будзе прадстаўлены шырокі асартымент іншых кветак - эустом, матыол, ранункул, альстрамерый і інш. Усяго іх будзе прадстаўлена каля 1 тыс.».
Акрамя гэтага, у фірмовай сетцы прадпрыемства ў шырокім асартыменце будуць прадстаўлены пакаёвыя расліны. Як адзначыла галоўны аграном, напярэдадні свята яны таксама карыстаюцца попытам у магіляўчан. Гараджане змогуць набыць азаліі, бягоніі, гардэніі, гіяцынты, драцэны, спатыфілумы, фіялкі, фікусы, ружы, суккуленты, эхінакактусы і многае іншае.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.10.2025 - 10:40
07.10.2025 - 09:35
Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання па 14 прадметах пройдзе ў Беларусі з кастрычніка па снежань
06.10.2025 - 15:18
Прамыя тэлефонныя лініі правядуць 8 кастрычніка члены Савета Рэспублікі
04.10.2025 - 16:15