Каля 700 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ ў Клімавічах XXIII Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Ён пройдзе з 29 мая па 1 чэрвеня і традыцыйна стане адной з самых яркіх падзей для рэгіёну, расказалі ў аргкамітэце фестывалю.
Асноўныя фестывальныя мерапрыемствы пачнуцца ўжо ў першы дзень. Так, 29 траўня стартуе конкурсная праграма ў трох жанрах: вакальнае, харэаграфічнае і выяўленчае мастацтва. На наступны дзень, 30 мая, адбудзецца святочнае адкрыццё міжнароднага фестывалю. Вынікі конкурсных праслухоўванняў і праглядаў, а таксама заключны гала-канцэрт і ўзнагароджанне лаўрэатаў запланаваны 31 мая. Кожны дзень фестывалю будзе прысвечаны асобнай тэме - Дзень дружбы, Дзень дзіцячай творчасці, Дзень творчых дасягненняў і Дзень абароны дзяцей.
Традыцыйна сярод удзельніц з Клімавічаў будуць выбіраць «Міс Залатая пчолка». У гарадскім парку 29 мая адкрыюцца інтэрактыўная пляцоўка «Клімавічы запрашаюць» і тэматычная пляцоўка ваенна-патрыятычнага клуба «За Радзіму». Першы фестывальны дзень завершыць забаўляльная танцавальная праграма «Дыска-данс» у гарадскім амфітэатры.
На інтэрактыўнай пляцоўцы «Падарожжа ў краіну гульняў» 30 мая будуць працаваць творчыя пляцоўкі ўстаноў культуры вобласці з правядзеннем дзіцячых гульняў, выстава майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, майстар-класы з дэманстрацыяй тэхналагічнага працэсу вырабу вырабаў, продаж сувенірнай прадукцыі. Увечары запланаваны тэматычная пляцоўка МНС «Бяспечнае дзяцінства» і канцэрт духавога аркестра Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Завершыць праграму другога дня ўрачыстае адкрыццё фестывалю.
31 мая ў Клімавічах будуць працаваць прафарыентацыйная пляцоўка «Моладзь. Будучыня. Прафесіяналізм» устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці, дыялогавыя пляцоўкі з удзелам членаў журы для кіраўнікоў і ўдзельнікаў фестывалю. У райцэнтры адбудзецца святочнае шэсце «Па дарозе з сонечным дзяцінствам», пасля якога пройдзе цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў «Залатой пчолкі» і заключны гала-канцэрт «Разам з пчолкай за марай!». Завершыцца дзень конкурсам дзіцячага малюнка на асфальце «Няхай заўсёды будзе мір».
У апошні дзень фестывалю, 1 чэрвеня, запланаваны канцэртна-забаўляльная праграма «Шчасце, сонца, сяброўства - вось, што дзецям трэба!», будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі ўстаноў культуры і адукацыі Клімавіцкага раёна «Няхай заўсёды будзе сонца!» і ваенна-патрыятычная лакацыі.
Гісторыя фестывалю «Залатая пчолка» пачалася ў 1996 годзе. Ён задумваўся як рэгіянальнае мерапрыемства, аднак ужо ў 2001 годзе набыў статус міжнароднага, стаўшы адной з візітных картак Магілёўскай вобласці. У гэтым годзе фестываль пройдзе ў дваццаць трэці раз, пацвярджаючы сваю значнасць як унікальнай пляцоўкі для выяўлення і падтрымкі адораных дзяцей і моладзі, развіцця іх творчых здольнасцей, абмену вопытам паміж педагогамі і ўдзельнікамі розных краін з мэтай далейшага творчага супрацоўніцтва.
Арганізатарамі фестывалю выступілі Міністэрства культуры, Магілёўскі абласны і Клімавіцкі раённы выканаўчыя камітэты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары
28.05.2025 - 16:42
У Слаўгарадскім раёне аб'явілі два новыя гідралагічныя помнікі прыроды мясцовага значэння
23.05.2025 - 17:58
23.05.2025 - 17:27
22.05.2025 - 10:59