У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 10 жніўня адбудзецца канцэрт лаўрэата міжнародных конкурсаў мецца-сапрана Маргарыты Эдуардаўны Пісарэнка з праграмай «Мой голас для цябе і ласкавы і томны...». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У выкананні спявачкі прагучаць шэдэўры сусветнай вакальнай лірыкі пра каханне. Для гасцей прагучаць творы М. І. Глінкі, А. С. Даргамыжскага, А. Рубінштэйна, П. І. Чайкоўскага, Ф. Шуберта, Ж. Маснэ, Дж. Расіні, С. В. Рахманінава пад жывое музычнае суправаджэнне Таццяны Маркавай.
Пачатак канцэрта а 19:00. Квіткі можна набыць у касе музея.
Даведкі па тэлефоне: (80222) 71-17-49; 62-24-25.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 14:25
Бліны па аўтэнтычных рэцэптах можна будзе пакаштаваць 6 верасня на бліна-фэсце ў Бялыніцкім раёне
25.08.2025 - 12:26
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня