Канцэрт «Мы разам» пройдзе 18 мая на сцэне Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
«На сцэне выступіць Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорная дзіцячая эстрадная студыя «Вясёлыя ноткі» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» горада Магілёва», - распавялі суразмоўцы. - Гэты таленавіты калектыў ужо зарэкамендаваў сябе як адзін з лепшых у вобласці, цешачы гледачоў сваімі яркімі выступамі і разнастайнымі нумарамі».
Канцэрт «Мы разам» абяцае стаць сапраўдным святам для ўсіх аматараў музыкі і мастацтва. У праграме - займальныя музычныя нумары і мноства сюрпрызаў, якія падораць гледачам незабыўныя эмоцыі і добры настрой. Гэта выдатная магчымасць правесці час з сям'ёй і сябрамі, атрымаць асалоду ад творчасці юных артыстаў і падтрымаць іх на сцэне.
Пачатак мерапрыемства а 15.00.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.05.2025 - 12:12
Гэтыя кадры нельга забыцца. Выстава Ірыны Савасінай «Не згасае памяці свечка» ў Магілёве
15.05.2025 - 09:18
Стартуе прыём заявак на ўдзел у міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка»
07.05.2025 - 14:56
24.04.2025 - 14:51
Мультымедыйная выстава «Рухавыя палотны: Вінцэнт Ван Гог» адкрыецца ў музеі Масленікава 26 красавіка
24.04.2025 - 12:00