Карціны з Бялыніцкага музея мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі знаходзяцца на рэстаўрацыі ў Мінску.
Па праекце раённы музей павінен ператварыцца ў мастацка-адукацыйны цэнтр, дзе акрамя асноўнай экспазіцыі, прысвечанай Бялыніцкаму-Бірулю, будзе выставачная зала, зала са спіскам Бялыніцкай іконы і зала гісторыі рэгіёна. Але пакуль тут засталіся толькі цяжкія скульптуры, якія складана вывезці. А вось 27 карцін мастака, часткова перададзеныя ўдавой Бялыніцкага-Бірулі ў 1970-м годзе, часова пераехалі ў Нацыянальны мастацкі музей Мінска. Цяпер над імі працуюць у навукова-рэстаўрацыйных майстэрнях.
Усім палотнам – без малога сотня гадоў. Яны напісаны ў 30-40-я гады мінулага стагоддзя. Захаванасць розная. Калі палатно быў знята, выявіліся пыл і бруд, і гэтыя сляды часу магчыма ліквідаваць толькі з дапамогай пыласоса. А наперадзе – тыдні два карпатлівай працы. Рэстаўратары параўноўваюць сваю працу з прыёмам пацыента. Палатно можа падабаецца або не, але, калі ўзіраешся ў яго, заўважаеш нюансы, прызвычайваешся і клапоцішся, яно становіцца практычна родным.
З працамі Бялыніцкага-Бірулі рэстаўратары ўжо знаёмыя. У фондах Нацыянальнага мастацкага музея – чатыры сотні яго карцін. Сярод іх дзве вельмі вядомыя – «Час цішыні» і «Зімовы сон». А яшчэ ёсць прадметы мэблі і побыту – спадчына мастака, якія прывезлі ў Беларусь пасля яго смерці і закрыцця дома-музея ў Расіі.
Нацыянальны мастацкі музей мае намер прыняць удзел і ў святкаванні ў 2020 годзе Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах, на радзіме Бялыніцкага-Бірулі. У планах – пленэр памяці знакамітага мастака, нашага земляка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.06.2025 - 15:25
Больш пасадачных месцаў, паркоўка, камеры захоўвання: якія выгоды падрыхтавалі для гасцей «Купаля»
24.06.2025 - 14:35
Пра новыя лакацыі на свяце «Купалле» ў Александрыі распавялі ў Магілёўскім аблвыканкаме
24.06.2025 - 14:26
Любімыя песні з фільмаў. Якія сюрпрызы рыхтуе для гледачоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
24.06.2025 - 10:02
Дзіцячы мастацкі пленэр «Фарбы Магілёва» стартуе ў абласным цэнтры
23.06.2025 - 09:40
«Загадана жыць». Подзвіг 23-гадовага лейтэнанта і яго партызанскага атрада (відэа)
16.06.2025 - 11:37