Удзельнікаў абласнога маладзёжнага патрыятычнага праекта «Дарогамі памяці і славы» сустракала ў аўторак касцюковіцкая зямля.
Разам з памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Магілёўскай вобласці Леанідам Мартынюком, старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Ірынай Раінчык, намеснікам старшыні аблвыканкама Валерыем Малашкам, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргеем Сыранковым, старшынёй райвыканкама Аляксандрай Міхеенка, а таксама прадстаўнікамі выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў раёна моладзь Магілёўшчыны прыняла ўдзел у мітынгу, прысвечаным 36-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і ўсклала кветкі на брацкай магіле ўрочышча Баравец.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 75 воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, у якіх пахавана 1316 воінаў Савецкай Арміі і больш за 700 мірных жыхароў. Часцінкі зямлі з гэтых пахаванняў былі сабраны і ва ўрачыстай абстаноўцы перададзены раённым ваенным камісарам, падпалкоўнікам Юрыем Ісмаілавым першаму сакратару абкама ГА «БРСМ» Уладзіміру Паўлоўскаму, які ўзначальваў аўтапрабег.
У гэты ж дзень удзельнікі абласнога праекта, прадстаўнікі вертыкалі ўлады, арганізацый і прадпрыемстваў, моладзь раёна прынялі ўдзел у закладцы алеі Памяці і славы, высадзіўшы саджанцы ля брацкай магілы.
Таксама маладыя людзі вобласці і раёна сталі ўдзельнікамі канцэртнай праграмы «Кветкі Вялікай Перамогі», арганізаванай у РЦК, і адкрытага дыялогу, які прайшоў на базе ААТ «Беларускі цэментны завод».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.05.2025 - 17:25
12.05.2025 - 09:47
Пазнаёміць з прыгажосцю і гісторыяй краю. У Мсціслаўскім раёне з'явіўся новы экавеламаршрут
08.05.2025 - 09:49
07.05.2025 - 12:52
Галіны памяці: 80 яблынь высадзілі ў гонар подзвігаў Герояў Вялікай Айчыннай вайны ў Горках
06.05.2025 - 10:12
Сяўба цыбулі ў Магілёўскай вобласці выйшла на завяршальны этап: работы праведзены на 156 гектарах
06.05.2025 - 09:17
Журналісты і Вялікая Айчынная вайна: як слова захоўвае гісторыю