Мяккі падыход да вывучэння беларускай мовы і гісторыі роднага краю знайшлі ў Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут стартаваў праект для дзяцей «Казкі на падушках».
На яго стварэнне музейныя супрацоўнікі не выдаткавалі ні капейкі. Аказалася, што ў музейных фондах ёсць усё неабходнае, каб народная беларуская казка ператварылася ў інтэрактыўную гульню, дзе казку можна не толькі слухаць, але і пакратаць рукамі.
Новы праект «Казкі на падушках» нарадзіўся са старых музейных штор. Тканіны хапіла на 27 мяккіх сядзенняў. На іх неабавязкова толькі сядзець. Такі мяккі і хатні падыход дапамагае настроіцца на патрэбны лад. Наперадзе не ўрок, не заняткі, а сапраўдная казка, прычым на беларускай мове.
Звычайна дзеці дашкольнага ўзросту прыходзяць сюды па пятніцах. У дзіцячых садках гэты дзень тыдня прысвячаюць роднай мове, і экскурсія ў музей удала ўпісваецца ў расклад малых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:16
25.11.2025 - 14:50
25.11.2025 - 12:35
Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Асіповіцкага раёна
24.11.2025 - 14:21
У Чэрыкаўскім лясгасе рэалізуецца праект па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці
24.11.2025 - 10:42