Кіраўніцтва «Бабруйскаграмаша» і амбасадор Зімбабвэ абмеркавалі прасоўванне сумесных праектаў па забеспячэнні беларускай сельгастэхнікай афрыканскага рэгіёна. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
«Бабруйскаграмаш» наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Зімбабвэ Ігнатыус Грэм Мудзімба. Кіраўніцтва холдынгу азнаёміла госця з вытворчымі магутнасцямі прадпрыемства, а таксама лінейкай сельскагаспадарчай тэхнікі. У фокусе візіту - механізацыя сельскай гаспадаркі Зімбабвэ ў кантэксце дасягнення неабходнага ўзроўню харчовай бяспекі.
На перагаворах бакі абмеркавалі пытанні прасоўвання сумесных праектаў па забеспячэнню беларускай сельгастэхнікай афрыканскага рэгіёну, уключаючы глебаапрацоўчыя агрэгаты, машыны для вырошчвання бавоўны, а таксама трактарныя прычэпы.
Пасол пацвердзіў садзейнічанне ў названых праектах і дамоўленасцях і падзякаваў за прыём.
Як адзначылі ў прэс-службе, у мінулым годзе ў Зімбабвэ быў сабраны рэкордны за апошнія 25 гадоў ураджай пшаніцы дзякуючы сельскагаспадарчай тэхніцы беларускай вытворчасці.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў у краінах Усходняй Еўропы. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 150 найменняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.08.2025 - 12:59
Аўтапаркоўкі і панарамныя ліфты: над чым працуюць на прадпрыемстве «Магілёўліфтмаш»
29.07.2025 - 17:21
Залатая гарачая пара ў разгары: на Магілёўшчыне аграрыі ўдарна ўбіраюць ураджай азімага рапсу
28.07.2025 - 19:54
Дэлегацыя з Кітая з працоўным візітам наведвае Магілёўскую вобласць