Міжнародны назіральнік не павінен умешвацца ў справы краіны. Аб гэтым заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала АНТ.
У кіраўніка ЦВК пацікавіліся, ці будуць запрошаныя назіральнікі АБСЕ на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь. «Гэтая арганізацыя часам дыскрэдытуе сябе палітызаванымі заявамі, якія можна нават расцэньваць як умяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, - адзначыў Ігар Карпенка. - Міжнародны назіральнік павінен адказаць на галоўнае пытанне: наколькі выбарчы працэс арганізаваны і праходзіць у адпаведнасці з нацыянальным выбарчым заканадаўствам. А ўжо ніяк не ўмешвацца ў справы краіны і ўказваць нам, якія нам пісаць законы. Невыпадкова і кіраўнік дзяржавы ўжо не адзін год гаворыць аб тым, што давайце ў рамках АБСЕ (Беларусь - член АБСЕ) збяромся і вызначым гэтыя крытэрыі, якія будуць прымяняцца для ўсіх дзяржаў без выключэння. Калі мы дамаўляемся, прымаем, ратыфікуем - значыць, гэтыя крытэры павінны прымяняцца».
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года. Па 1 лістапада ЦВК Беларусі здзяйсняе прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
«Выбары павінны прайсці арганізавана, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, - падкрэсліў Ігар Карпенка. - Зразумела, што грамадзяне павінны атрымаць вычарпальную інфармацыю аб кандыдатах, якія будуць зарэгістраваны. ЦВК гатовы поўнасцю ў адпаведнасці з заканадаўствам выканаць тыя функцыі, якія на нас ускладзены і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, і выбарчым заканадаўствам».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі