Перакідванне тэхнікі паміж рэгіёнамі дапамагае ўбраць збожжа своечасова і без страт. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў у час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.
У праграме паездкі міністра - Кіраўскі, Быхаўскі, Бабруйскі раёны. «Жніво ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар, але, вядома ж, расслабляцца нельга. Мы бачым, што людзі сёння самааддана працуюць, убіраюць збожжа. Робім зрэз па якасці ўборкі збожжа. У нас добры ўраджай стаіць, трэба ўбраць без страт», - сказаў Юрый Горлаў.
Ён адзначыў, што ў гэтым годзе складаныя ўмовы надвор'я, асабліва ў Віцебскай вобласці, дзе больш за ўсё выпадае ападкаў. «У гэтым годзе мы павінны падставіць плячо віцябчанам для таго, каб убраць своечасова збожжа без страт. І з наступнага тыдня мы падключаем тры вобласці для таго, каб дапамагчы віцебскім аграрыям убраць збожжа: Гродзенскую, Мінскую і Магілёўскую. З поўначы абласцей, каб не гнаць далёка камбайны, але аказаць садзейнічанне. Адзінай сям'ёй мы аказваем дапамогу тым, хто мае патрэбу ў ёй у першую чаргу. Таму трэба сказаць асаблівыя словы і ўдзячнасці кіраўніцтву абласцей і кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, якія з разуменнем адносяцца і накіроўваюць тэхніку ў іншыя рэгіёны для аказання дапамогі. Толькі адной талакой мы ўбяром ураджай без страт. Вядома, хацелася б, каб добрае надвор'е пастаяла яшчэ хаця б тыдзень, 10 дзён, якія нам патрэбны для таго, каб завяршыць гэту уборачную кампанію», - адзначыў міністр.
У суботу, 16 жніўня, перакідку тэхнікі пачалі ў Магілёўскай вобласці. Камбайны з гаспадарак, якія раней завяршылі ўборку збожжавых, накіраваны для дапамогі ў іншыя гаспадаркі Магілёўскай вобласці.
Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі расказаў, навошта прымаюцца такія меры. «Мы маніторым штодзень працэнт уборкі. У нашых паўднёвых рэгіёнах ёсць шэраг гаспадарак, якія завяршылі ўборку. Некаторыя набліжаюцца да завяршэння. Каб больш аператыўна завяршыць уборачную кампанію, 20 камбайнаў сёння ў цэлым па вобласці, з рэгіёна ў рэгіён, будуць перакінуты на тыя прадпрыемствы, у якіх больш нізкі працэнт уборкі. Нельга сказаць, што нехта глабальна адстае або нехта дрэнна спрацаваў. Гэта невялікая карэкціроўка для таго, каб завяршыць уборачную кампанію ў цэлым па Магілёўскай вобласці больш-менш раўнамерна. У нас няма такога, што рэгіён ад рэгіёна вельмі моцна адрозніваецца. Аднак у Горацкім, Мсціслаўскім раёнах працэнт уборкі крыху ніжэйшы, таму асноўны паток камбайнаў пойдзе менавіта туды», - адзначыў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.08.2025 - 14:05
14.08.2025 - 10:59
13.08.2025 - 09:14
У Магілёўскай вобласці ўборку асноўнай масы збожжавых плануюць завяршыць да 20 жніўня
08.08.2025 - 18:04
07.08.2025 - 16:06