RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кіраўнікам структурных падраздзяленняў і падпарадкаваных Магілёўскаму аблвыканкаму арганізацый прадставілі новага першага намесніка старшыні

Кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц прадставіў кіраўнікам структурных падраздзяленняў і падпарадкаваных Магілёўскаму аблвыканкаму арганізацый новага першага намесніка старшыні. Анатоль Васільевіч Уласевіч будзе курыраваць пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых рэсурсаў, лясной гаспадаркі, зямельных адносін, геадэзіі, аховы навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогіі.

Уручаючы пасведчанне, Леанід Заяц падкрэсліў, што ў зноў прызначанага першага намесніка старшынівялікі вопыт працы ў сферы АПК. Анатоль Уласевіч скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. Стаж працы кіраўніком сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у адных з найлепшых раёнаў Мінскай вобласці – Капыльскім і Нясвіжскім –складае 16 гадоў. Акрамя таго, ён узначальваў некалькі арганізацый рэспубліканскага ўзроўню, у ліку якіх – «Белаграсэрвіс».

Анатоль Васільевіч –чалавек ураўнаважаны, граматны, сабраны, падрыхтаваны. Усе гэтыя якасці дазволяць яму з гонарам і годнасцю справіцца з ускладзенымі абавязкамі», – выказаў упэўненасць Леанід Заяц.

  

У сваю чаргу, Анатоль Уласевіч выказаў словы падзякі за высокі давер кіраўніку дзяржавы, які ўзгадніў яго на пасаду першага намесніка старшыні аблвыканкама. «Рэгіён планамерна развіваецца, – адзначыў новы кіраўнік. – Сёлета Магілёўшчына добра спрацавала ў аграпрамысловым комплексе, які мне давядзецца курыраваць. Паказчыкі сапраўды высокія: на 400 тыс. т больш у параўнанні з мінулым годам атрымалі збожжа, на 5% выраслі прыбаўленне і вытворчасць мяса, на 7% павялічылася рэалізацыя малака. Сёння можна смела сказаць, што зімоўка жывёлы будзе забяспечана як належыць. Маецца дастаткова кармоў і яшчэ нарыхтоўваецца са шматгадовых траў і кукурузы. Усё гэта дасць прыбаўку ў далейшым развіцці АПК – вытворчасці малака, мяса, збожжа. Гэта ланцуговая тэхналагічная рэакцыя, якая дазваляе сельскай гаспадарцы развівацца планамерна, як гэтага патрабуе Прэзідэнт».

Настроенасць на працу – добрая, адзначыў у гутарцы з журналістамі Анатоль Уласевіч. «Задачы, якія стаяць перад намі, абавязкова выканаем і яшчэ на больш высокі ўзровень падымем АПК Магілёўскай вобласці, а гэта адна з асноўных крыніц даходу бюджэту», - сказаў ён.

Сёння раніцай адбылася яшчэ адно прызначэнне. Цяпер камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама будзе ўзначальваць Андрэй Віктаравіч Кажамякін, які раней займаў пасаду першага намесніка старшыні гэтага камітэта.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая