Кіраўская каманда па пляжным футболе «ЦОР-Мasita», якая прадстаўляе Магілёўскую вобласць, прыняла ўдзел у першых у 2021 годзе афіцыйных спаборніцтвах – I-м Міжнародным Кубку Расійскай Нацыянальнай лігі пляжнага футбола (НЛПФ), які праходзіў у падмаскоўных Хімках. У прэстыжных спаборніцтвах высокага ў пляжным футболе рангу нашы землякі заваявалі бронзавыя ўзнагароды.
Кампанія, варта сказаць, падабралася–што трэба! У ліку саіскальнікаў ганаровага трафея былі 4 найлепшыя каманды расійскага чэмпіянату: маскоўскія «Лакаматыў», «Спартак», ЦСКА, Саратаўская «Дэльта», нацыянальная зборная Малдовы, і кіраўская «ЦОР-Masita»–найлепшая каманда Беларусі 2020 г.
У першым жа матчы з камандай Малдовы кіраўчане ўключылі максімальныя хуткасці і не даліапамятацца саперніку. У выніку – пераканаўчая перамога 9:2! 4 разы вызначыўся Іван Канстанцінаў, дубль – на рахунку навабранца каманды Аміда Назарава, па разе засмуцілі малдаван Арцемій Дрозд, Анатоль Рабко і Іван Яфрэмаў.
Другі паядынак для нашай каманды быў больш складаным. Саратаўская «Дэльта» аказала ўпартае супраціўленне. Але перамогу «ЦОР-Masita» ўсё ж здолела здабыць –4:3. Анатоль Рабко аформіў хет-трык, яшчэ адзін гол забіў Антон Акуліч.
А вось у двух наступных паядынках беларусы пацярпелі фіяска. Спачатку не склалася, як хацелася, гульня з чэмпіёнам Расіі мінулага сезона «Лакаматывам» – паражэнне 3:7. У кіраўчан вызначыліся Ягор Гарадзецкі, Арцемій Дрозд і Іван Канстанцінаў. І ўжо куды яшчэ больш моцны ўдар ад сярэбраных прызёраў расійскага чэмпіянату спартакаўцаў –0:8.
І ўсё ж не прывыкаць нашым пляжнікам сабрацца ў вырашальную хвіліну. У 5-м паядынку з маскоўскім ЦСКА на кану стаяла «бронза» турніру. І яе дамагліся кіраўчане. Анатоль Рабко, Яўген Новікаў і Амід Назараў дапамаглі здабыць нашай камандзе важную перамогу. Армейцы адказалі толькі адным дакладным ударам –3:1. Адзначым, дарэчы, зладжаныя дзеянні нашай каманды – і тых, хто заставаў знянацку варатароў, і тых, хто ўмела абараняўся, і, вядома, нашых вартавых варот – Канстанціна Магалецкага і Уладзіміра Усціновіча.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе