У афіцыйным дакуменце, датаваным 1969 годам, які захоўваецца ў Клічаўскім краязнаўчым музеі, ёсць лічбы: у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна знішчана 2690 мірных жыхароў, сагнана на фашысцкую катаргу ў Германію 288 чалавек, з іх вярнулася – 2.
Але сёння ўжо зразумела: ахвяр генацыду ў раёне, які ў гады Вялікай Айчыннай быў адной з самых буйных у Беларусі партызанскіх зон, куды большы. Як больш і сёлаў, якія паўтарылі лёс Хатыні. Па словах дырэктара Клічаўскага раённага краязнаўчага музея Наталлі Храмянковай, да нядаўняга часу лічылася: у Клічаўскім раёне такіх 69 вёсак. 2 з іх – Вязень і Сялец, жыхары якіх (усяго 140 чалавек) – старыя, жанчыны, дзеці – былі расстраляныя карным батальёнам Дырлевангера ў жніўні 1942 года падчас блакады «Адлер», пасля вайны не адрадзіліся.
Няма ўжо на карце раёна і іншых сёлаў, якія, як высветлілі работнікі пракуратуры, поўнасцю або напалову былі спалены фашысцкімі акупантамі. А ўсяго такіх населеных пунктаў у раёне, паводле новых даных, – 81.
– У расследаванні нам вельмі дапамаглі мясцовыя дэпутаты, старшыні сельвыканкамаў, землякі-старажылы, якія памятаюць, што рабілася на нашай малой радзіме ў гады ваеннага ліхалецця, – падкрэслівае пракурор Клічаўскай раённай пракуратуры Аляксандр Цярэшчанка. – З іх дапамогай мы ўстанавілі дакладныя каардынаты вёсак, дзе даўно няма ўжо ніводнай хаты, ніводнага жыхара, са слоў відавочцаў даведаліся прыкладную колькасць загінулых у іх у гады ваеннага ліхалецця мірных жыхароў і нават прозвішчы нямецкіх памагатых, якія маюць дачыненне да генацыду беларускага народа. Частку новых звестак – іх не было ні ў кнізе «Памяць», ні ў архіўных дакументах – перадалі раённаму музею, і праца ў напрамку ўвекавечання гістарычнай памяці і аднаўлення гістарычнай справядлівасці будзе працягнута.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45
17.03.2025 - 09:33
Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве