Кошт інвестпраекта Клічаўскага лясгаса складае 1,5 мільёна беларускіх рублёў уласных сродкаў.
Як распавёў галоўны ляснічы Клічаўскага лясгаса Павел Макавецкі, агульная тэрыторыя плантацыі - звыш шасці гектараў:
- Будзе высаджана больш за 10 тысяч саджанцаў буякі пяці гатункаў, ураджай ягады будзем атрымліваць увесь сезон. Дарэчы, плоданасіць дурніца да 50 гадоў. На плантацыі будзе абсталяваны капежнае паліванне. Ужо гэтай восенню ўласнымі сіламі высадзім першыя партыі буякі. Першы мінімальны ўраджай плануем атрымаць ужо ў наступным годзе.
Зараз гаспадарчым спосабам будуюцца дарогі і праезды да плантацыі, устанаўліваецца агароджа. Для буякі неабходна будзе стварыць спецыяльныя глебы - кіслыя і лёгкія па складзе. Адзін з іх галоўных кампанентаў - верхавы сфагнавы торф. У справу пойдзе і загадзя нарыхтаванае пілавінне, дранка іглічных парод.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі