Мерапрыемствы міжведамаснага абласнога прафілактычнага праекта «Час выбіраць здароўе!»пройдуць 18 красавіка ў Клімавічах. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У раённай паліклініцы з 11.00 да 14.00 запланаваны кансультацыі ўрача-кардыёлага, неўролага, эндакрынолага, псіхолага, а таксама валеолага па фактарах рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў. Прадугледжана правядзенне электроннага маніторынгу складу цела, экспрэс-дыягностыкі насельніцтва на ВІЧ-інфекцыю, вызначэнне ўзроўню глюкозы ў крыві, вымярэнне артэрыяльнага ціску. Акрамя таго, будзе працаваць выстава інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў па пытаннях фарміравання здаровага ладу жыцця, адбудзецца паказ тэматычных відэаролікаў.
Для навучэнцаў Клімавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа спецыялісты аддзела грамадскага здароўя і аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя правядуць інфармацыйна-адукацыйную імпрэзу «Здаровы лад жыцця – шлях да поспеху!».
Нагадаем: праект «Час выбіраць здароўе!»стартаваў у лютым бягучага года ў Чавусах. На працягу года прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць на тэрыторыі яшчэ 6 гарадоў: у Крычаве, Мсціславе, Шклове, Чэрыкаве, Магілёве і Бабруйску. Мэта акцыі – фарміраванне ў насельніцтва матывацыі да рэгулярнага праходжання дыспансерызацыі, прадастаўленне інфармацыі пра здароўе і механізмы яго падтрымання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:37
27.10.2025 - 09:40
Віды вірусаў і іх лячэнне. Эксперты аб эпідсітуацыі ў Беларусі
23.10.2025 - 09:59
15.10.2025 - 11:48
Выязная дыспансерызацыя ў Магілёве: як праверыць здароўе хутка і зручна