Міністэрства культуры пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры аб’явіла агульнарэспубліканскі конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра што паведамляе ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці нагляднага ведамства.
Арганізатары маюць намер знайсці найбольш выразнае вобразнае рашэнне, якое сродкамі манументальнага мастацтва адлюструе трагічныя падзеі, звязаныя з масавым знішчэннем мільёнаў мірных грамадзян нацысцкімі злачынцамі і іх саўдзельнікамі на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стане ўнікальным народным сімвалам памяці ахвярам генацыду.
Паўдзельнічаць у конкурсе могуць аўтары ці аўтарскія калектывы скульптараў і архітэктараў, а таксама грамадзяне краіны, блізкага і далёкага замежжа, якія не маюць спецыяльнай адукацыі. Вітаецца ўдзел як калектываў навучальных устаноў, так і асобных навучэнцаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.
Правядзенне гэтага мерапрыемства ў Год гістарычнай памяці з шырокім народным абмеркаваннем накіравана на пошук нацыянальнай ідэі, фарміраванне аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захаванне і ўмацаванне адзінства беларускага народа, упэўнены арганізатары.
Заяўкі на ўдзел і эскізныя праекты прымаюцца да 1 лістапада 2022 года. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе, яго ўмовах, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, тэрміны абвяшчэння вынікаў, а таксама іншыя неабходныя звесткі размешчаны на афіцыйных сайтах Міністэрства культуры і Генеральнай пракуратуры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33
03.10.2025 - 10:06
Прадуманы сюжэт і эмацыйная насычанасць: у Магілёве адкрылася выстава мастачкі Веры Юрковай
03.10.2025 - 09:14
26.09.2025 - 18:10