RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Конкурс эскізных праектаў помніка «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» абвясціў Кіраўскі райвыканкам

Конкурс эскізных праектаў помніка «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» абвясціў Кіраўскі райвыканкам. Спаборніцтва прысвечана 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго мэтай з’яўляецца захаванне памяці аб ахвярах таго страшнага часу.

Кампазіцыйнае выкананне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва з распрацоўкай планіровачнага рашэння прапанаванай тэрыторыі, ужо існуючых аб’ектаў і ландшафту.

Конкурс з’яўляецца адкрытым, таму яго ўдзельнікамі могуць быць фізічныя і юрыдычныя асобы, у тым ліку дызайнеры, скульптары, архітэктары, мастакі, студэнты архітэктурных і мастацкіх навучальных устаноў. Заяўку можна падаць да 15 жніўня 2019 года ўключна на адрас: г. Кіраўск, вул. Кіраўская, д. 80, каб. 52, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама. Кантактны тэлефон 8 (02237) 79 143.

ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу

Выкапіроўка

Мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» размешчаны ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна, якая падзяліла лёс Хатыні: 15 чэрвеня 1942 года тут і ў шасці прылеглых да яе пасёлках на працягу аднаго дня фашыстамі было расстраляна і спалена жывымі 1,8 тыс. мірных жыхароў.

У 1980 годзе выйшла дакументальная аповесць Алеся Адамовіча «Карнікі». У яе аснове рэальны сюжэт, адзін з эпізодаў «акцыі запалохвання» – спаленне вёскі Боркі Кіраўскага раёна і пасёлкаў, якія ўваходзілі ў яе склад…

У даваенную вёску Боркі Кіраўскага раёна ўваходзілі Закрынічча, Хватаўка, Дзяржынскі, Пралетарскі, Чырвоны Араты і Доўгае Поле. У іх знішчэнні ўдзельнічалі спецыяльная каманда СС Дырлевангера разам з узводам калабарацыяністаў, 8-я айнзатцкаманда пад кіраўніцтвам штурмбаннфюрэра СС Гейнца Рыхтэра, падраздзяленне рускай крымінальнай паліцыі з Магілёва (падначаленыя шэфа «рускага СД» Андрэя Лазарэнкі і начальніка паліцыі Андрэя Сямёнава), узвод 51-га рэзервовага паліцэйскага батальёна і аддзяленне НСКК (падраздзяленні нацыянал-сацыялістычнага механізаванага корпуса з’яўляліся дапаможнымі фарміраваннямі вермахта). Паступіў загад нямецкага кіраўніцтва: падвергнуць насельніцтва «спецыяльнай апрацоўцы».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая