Абласны конкурс «Школа бяспекі» пройдзе 28 лютага ў Магілёве. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Мерапрыемства адбудзецца на базе Магілёўскага абласнога ліцэя №3. Тут збяруцца пераможцы раённых і гарадскіх этапаў конкурсу з 1 па 11 класы (па 24 удзельнікі ў кожнай узроставай групе). Рабятам трэба праверыць веды ў двух конкурсных іспытах. На першым этапе - тэсціраванні - яны адкажуць на 50 пытанняў аб правілах паводзін у небяспечных сітуацыях.
«Шэсць лепшых удзельнікаў у кожнай узроставай катэгорыі па выніках першага іспыту запросяць для праходжання другога фінальнага тура, правілы якога нагадваюць вядомую тэлевізійную перадачу «Свая гульня», - адзначылі ў абласным упраўленні МНС. - Ім трэба адказаць на тэматычныя пытанні, якія тычацца гісторыі стварэння пажарнай службы і буйных катастроф, узгадаць літаратурныя творы і вырашыць лагічныя задачы».
Уладальнікі трох прызавых месцаў у кожнай узроставай групе атрымаюць дыпломы і падарункі ад арганізатараў конкурсу - абласнога ўпраўлення МНС, упраўлення па адукацыі аблвыканкама і прадпрыемства «Магілёўаблгаз». Удзельнікі, якія атрымаюць дыпломы першай ступені, прадставяць рэгіён у рэспубліканскім фінале ў Мінску.
Па словах арганізатараў, конкурс накіраваны на атрыманне навучэнцамі ведаў па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці і папулярызацыю прафесіі ратавальніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.05.2025 - 16:41
У Магілёўскай вобласці 17 мая пройдуць прамыя тэлефонныя лініі
12.05.2025 - 16:07
«У радзільню паехала з парада». У Магілёве павіншавалі матуль, якія нарадзілі ў Дзень Перамогі
12.05.2025 - 12:28
У Беларусі стартуе акцыя «Разам - за моцную і здаровую сям'ю»