ААТ «Крычаўцэментнашыфер» у 2021 годзе павялічыла вытворчасць прадукцыі на 9%. Пра гэта паведамляе са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» (БЦК).
«Крычаўцэментнашыфер» завяршыў 2021 год з выдатнымі паказчыкамі. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі ў адносінах да 2020 года склаў 109%, выручка ад рэалізацыі – Br226,3 млн рублёў (107,7%). Прыбытак ад рэалізацыі дасягнуў Br17,9 млн. Рэнтабельнасць продажаў ўстанавілася на адзнацы 7,9%», – гаворыцца ў паведамленні.
«Крычаўцэментнашыфер» уваходзіць у склад холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» і з’яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў у краіне па вытворчасці будматэрыялаў. Гадавыя магутнасці «Крычаўцэментнашыфера» – 1,572 млн т цэменту, вытворчасць загружана на 100%. Уся прадукцыя прадпрыемства сертыфікавана па беларускай нацыянальнай сістэме сертыфікацыі, а таксама ў Расіі, Украіне і краінах Еўрасаюза. З 2013 года завод вырабляе цэмент па сухім спосабе. На новай лініі ўстаноўлена высокатэхналагічнае абсталяванне, якое дазваляе атрымліваць прадукцыю высокай якасці.
Асноўныя спажыўцы прадукцыі – будаўнічыя і рамонтна- будаўнічыя арганізацыі, домабудаўнічыя камбінаты, заводы жалезабетонных вырабаў і сілікатных матэрыялаў, гандлёвыя арганізацыі Беларусі, Расіі, Польшчы. У акцыянернае таварыства ўваходзіць шэсць філіялаў у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15