Прэзентацыйная пляцоўка-выстава праектаў лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за 2024 год, уладальнікаў грантаў Прэзідэнта ў сферы культуры стала адной з папулярных лакацый на рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў».
Цікавасць гасцей свята выклікала выставачны праектаў «85 гадоў уз'яднання беларускага народа. 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» Нацыянальнага гістарычнага музея. Інклюзіўны праект «Кранальная зала» цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва – гэта стварэнне мадэляў помнікаў архітэктуры рэгіянальнага і нацыянальнага значэння.
Вучоны сакратар Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Дзмітрый Ліндзянкоў расказаў, што іх праект накіраваны на папулярызацыю археалагічнай спадчыны:
- «Тэрыторыя спадчыны» - гэта выстава, якая рэальна працуе ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі. А тут прадстаўлены мастацкія фатаграфіі прадметаў, якія былі знойдзены на тэрыторыі Гомельскага Падняпроўя. Археалогія - вельмі складаная навука, але мы прыцягваем нават самых маленькіх наведвальнікаў выставы высокамастацкай падачай, рэканструкцыяй. Пры падтрымцы гранта Прэзідэнта была арганізавана сама выстава. Вельмі важна, што на дзяржаўным узроўні надаецца такая ўвага захаванню гісторыка-культурнай спадчыны.
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага прадставіла свой праект, арганізаваны пры падтрымцы Прэзідэнта, пад назвай «Бібліятэка. Інклюзія. Культура». Праект дапамог ажыццявіць ідэі спецыялістаў бібліятэкі і даў бясцэнны вопыт работы з дзеткамі, да якіх патрэбны асаблівы падыход. Юнакоў і іх бацькоў знаёмілі з нацыянальнымі духоўнымі традыцыямі беларускай культуры і мастацтва.
— Грант дазволіў стварыць інклюзіўную прастору для рэалізацыі праекта, — расказвае бібліятэкар Ірына Мазоль. - Гэта вельмі актуальны напрамак, дзяржава падтрымлівае, каб у людзей з асаблівасцямі ў развіцці не было бар'ераў. Запрашэнне на свята «Александрыя збірае сяброў» для нас вялікі гонар.
Народны майстар Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Сяргей Рымдзянок здзіўляў гасцей свята «Купалле» тэхналогіяй пляцення ганчарнага посуду бяростай.
- Тэхналогія была распаўсюджана на тэрыторыі Віцебскага Паазер'я. Берасцянікі знаходзілі ў Міёрскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім і Пастаўскім раёнах. Тэхніка не такая простая, як здаецца, - распавядае Сяргей Рымдзянок і тлумачыць, што нават пры яго 30-гадовым ганчарным досведзе ідэальны берасцянік атрымаўся не адразу. - Падыходзяць людзі разам з дзецьмі, цікавяцца, праводжу майстар-класы. Такі фестываль - гэта ўнікальная магчымасць прадэманстраваць культурныя дасягненні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 15:02
03.07.2025 - 08:23
Прэм'ерны паказ спектакля «А зоры тут ціхія...» прайшоў у Магілёўскім аблдрамтэатры
02.07.2025 - 15:16
01.07.2025 - 10:32
Магілёў у стылі арт. Якім наш горад убачылі расійскія мастакі (відэа)
01.07.2025 - 08:59