RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Курсанты і супрацоўнікі Магілёўскага інстытута МУС сабралі і перадалі магілёўскім бальніцам больш за Br1,6 тыс.

Магілёўскі інстытут МУС прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Міліцыя ўрачам», арганізаванай па ініцыятыве супрацоўнікаў міліцыі, а таксама афіцэрскіх сходаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Пра гэта паведамляецца на сайце навучальнай установы.

Сабраная курсантамі і супрацоўнікамі матэрыяльная дапамога ў суме больш за Br1,6 тыс перададзена ў Магілёўскую інфекцыйную бальніцу і гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

«Сёння ўрачы – першыя ў зоне рызыкі перад інфекцыйнымі захворваннямі, якія нясуць пагрозу насельніцтву. Маскі, рэспіратары, пальчаткі, сродкі дэзынфекцыі, халаты – усё гэта неабходна зараз і ў вялікай колькасці. Вядома, маральная падтрымка важная, але на дадзены момант медыкам патрэбна і матэрыяльная дапамога, – адзначыў начальнік Магілёўскага інстытута МУС генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук. – Няма чалавека, які б не звяртаўся па медыцынскую дапамогу. А міліцыя і медыцына заўсёды разам. Наша дапамога – толькі толіка падзякі медыцынскім работнікам за самаадданую працу».

Кіраўнік навучальнай установы падзяліўся, што інстытут на сённяшні дзень забяспечаны ўсім неабходным для захавання мер абароны: строга робіцца апрацоўка рук і абутку, праводзіцца ўборка ўсіх памяшканняў не менш за 3 разы на дзень. Часова абмежаваныя звальненні, наведванні курсантаў і ўдзел у масавых мерапрыемствах. Асаблівая ўвага надаецца кантролю стану здароўя асабістага складу: на цэнтральным ўваходзе штодня працуе медыцынскі пост, праводзіцца апытанне на наяўнасць скаргаў з абавязковай тэрмаметрыяй.

Працэс навучання праводзіцца дыстанцыйна. Кожны ўзвод, знаходзячыся ў сваім навучальным класе, «чуе і бачыць» выкладчыка на экране, а таксама слайды лекцыі. Дзякуючы тэхнічнай аснашчанасці, выкладчык мае магчымасць не проста назіраць за курсантамі, а таксама адказваць на ўсе пытанні.

«Вядома, мы не спынім рэспіраторных інфекцый, але можам пазбегнуць калапсу. У сітуацыі пандэміі ніякая асцярожнасць не будзе лішняй. Кожны кіраўнік павінен усведамляць сваю асабістую адказнасць за падначаленых, за іх сем’і. Галоўная прычына хуткага распаўсюджвання віруса – гэта безадказнасць і бестурботнасць людзей, – упэўнены Валерый Палішчук. – Безумоўна, гэта выпрабаванне і для дзяржавы, і для свету ў цэлым. І, быць можа, добрая магчымасць задумацца, што важнейшыя за ўсё ў жыцці не матэрыяльныя даброты, а ўзаемадапамога адзін аднаму і здароўе тваіх родных і блізкіх.

Не засталася ў баку і прафсаюзная арганізацыя ўстановы адукацыі. Кожнаму работніку медыцынскай часткі інстытута была выдзелена грашовая падтрымка.

– Пра сітуацыю ў краіне я чую не толькі з навін, але і з расказаў мамы. Яна працуе санітарам на хуткай дапамозе, – падзяліўся курсант 2 курса факультэта міліцыі Павел Пінчук. – Акрамя матэрыяльнай падтрымкі ўсім медработнікам, мы павінны дапамагчы і маральна. Я, напрыклад, кожны дзень падтрымліваю сваю маму па тэлефоне.

Мамы курсантаў Дзмітрыя Лазоўскага, Анастасіі Круцько і Антона Усава працуюць медсёстрамі, таму ім удвая прыемней было прыняць удзел у акцыі.

Фота institutemvd.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая