Навучэнцы і педагогі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава сталі лаўрэатамі і дыпламантамі XXI Міжнароднага конкурсу юных вакалістаў на прыз Вольгі Сасноўскай. Гэта прэстыжнае двухтуравае творчае спаборніцтва ў галіне акадэмічнага вакалу, у якім прымаюць удзел канкурсанты ад 9 да 21 года.
Сёлета за галоўны прыз конкурсу змагалася больш за 150 удзельнікаў з Расіі, Беларусі, Літвы, Германіі, Італіі, Нідэрландаў і Кітая. Ацэньвала выступленні канкурсантаў высокапрафесійнае журы з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Краснаярска, Цюрыха і Нью-Ёрка.
Навучэнцы і педагогі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава чарговым разам прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, цікавую конкурсную праграму, вакальнае майстэрства і артыстызм.
3 прэміі і званні лаўрэата ўдастоены Ягор Дудко (выкладчык Вікторыя Галуза, канцэртмайстар Ігар Пеганаў). Дыпламантамі конкурсу сталі Марыя Блошкіна (выкладчык Вікторыя Галуза, канцэртмайстар Ігар Пеганаў) і Цімафей Сякацкі (выкладчык Вольга Жураўкова, канцэртмайстар Ларыса Бачалян).
Выканальніцкае майстэрства Ігара Пеганава адзначана званнем дыпламанта конкурсу ў намінацыі «Найлепшы канцэртмайстар».
Узнагароджанне пераможцаў і гала-канцэрт лаўрэатаў адбудзецца 20 снежня ў Рахманінаўскай зале Маскоўскай кансерваторыі.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2025 - 16:55
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 23 жніўня
20.08.2025 - 16:04
Новая школа ў Магілёве на 1020 месцаў з басейнам. Як зменьваецца сістэма адукацыі горада
20.08.2025 - 14:10
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў асабісты прыём грамадзян
19.08.2025 - 14:40