Сход Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў адбыўся 8 мая на базе УЧНВП «Тэхналіт» пры ўдзеле памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслана Страхара, старшыні Магілёўскага гарвыканкама Аляксандра Студнева. Яго ўдзельнікамі сталі больш за 60 членаў асацыяцыі, прадстаўнікоў прадпрыемстваў вобласці. Сваю працу яны пачалі з азнаямлення з працай «Тэхналіта». Потым адбылася пленарная частка, перад адкрыццём якой Леанід Мартынюк уручыў дырэктару прадпрыемства Аляксандру Бадзяку заслужаную ўзнагароду - Ганаровую грамату Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
«Тых, хто наведвае гэтае прадпрыемства, яно заўсёды ўражвае - пачынаючы ад парадку, арганізацыі вытворчых працэсаў, дысцыпліны да вачэй работнікаў, у якіх чытаецца цікавасць да таго, чым кожны займаецца на сваім участку, - адзначыў Леанід Мартынюк. - Сёння на паседжанні выканкама мы разглядалі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну за першы квартал бягучага года. І бачым пазітыўны напрамак развіцця эканомікі рэгіёну. Так, індэкс прамысловай вытворчасці склаў 108%. Гэта сведчыць аб тым, што наша прамысловасць не стаіць на месцы і мае добрыя тэмпы нават у цяперашніх умовах. Безумоўна, ёсць прадпрыемствы, якія патрабуюць да сябе павышанай увагі. Самае галоўнае, мы ведаем, што з імі рабіць і якія меры прымаць, каб яны ў канчатковым выніку выйшлі на добры вынік».
У адказ Аляксандр Бадзяка падзякаваў прадстаўнікам улады за высокую ацэнку працы прадпрыемства і падтрымку, адзначыўшы: «Я шчаслівы, што нарадзіўся ў краіне, імя якой - Беларусь. Шчаслівы, што тут мне пашчасціла збудаваць тое, што вы бачыце, што на гэтай зямлі працуюць мае дзеці. Росквіту і міру нашай краіне, шчасця і дабрабыту ўсім яе жыхарам».
Аб рабоце прамысловасці Магілёўскай вобласці праінфармаваў прысутных Руслан Страхар. Адказваючы на пытанні журналістаў, ён адзначыў: «На тэрыторыі прадпрыемства «Тэхналіт» мы праводзім чарговае паседжанне асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці. Ужо стала добрай традыцыяй ладзіць такія мерапрыемствы не ў кабінетах, а на вытворчасці. Гэта добрая нагода сустрэцца і абмеркаваць бягучыя пытанні, якія хвалююць многіх, а таксама падзяліцца вопытам. Сёння мы запрасілі сюды як кіраўнікоў нашых найбуйных прадпрыемстваў, так і прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу. Тут мы на свае вочы можам пераканацца, як у няпростых умовах можна развівацца, нарошчваць аб'ёмы вытворчасці, уводзіць новыя магутнасці і канкурыраваць у сусветным маштабе.
Падводзячы вынікі першага квартала, варта адзначыць, што прамысловы комплекс Прыдняпроўскага краю пачаў яго нядрэнна - з тэмпам росту 108% па аб'ёме прамысловай вытворчасці, 107,3% склаў аб'ём экспарту. І што для нас больш важна - тэмп росту інвестыцый за першы квартал - 117%. Гэта сведчыць аб тым, што прадпрыемствы больш упэўнена глядзяць у заўтрашні дзень і актыўна ўкладваюць рэсурсы ў абнаўленне асноўных фондаў. Сёння мы яшчэ раз ацэнім прамежкавыя вынікі і паглядзім, як на прадпрыемстве, што фактычна за некалькі дзясяткаў гадоў стала сур'ёзным іграком, з якім на рынку лічацца ўсе прамыслоўцы і якое, у тым ліку, аказвае станоўчы ўплыў на ўвесь прамысловы комплекс вобласці».
Прадукцыя машынабудавання, нафтахімічнага комплексу, дрэваапрацоўкі, харчовая - усе гэтыя напрамкі запатрабаваны за мяжой. Пра гэта гавораць і лічбы, гэта пацвярджаецца і ўзроўнем беларускай прадукцыі. У пытанні далейшага нарошчвання паставак прадукцыі галоўным пытаннем з'яўляецца якасць. А якасць беларускай прадукцыі - традыцыйна застаецца высокай і запатрабаванай, наша задача - працягваць яе павышаць».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05