RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Леанід Мартынюк: праца са зваротамі грамадзян робіць жыццё лепшым і дазваляе ўдасканальваць заканадаўства

Праца са зваротамі грамадзян робіць жыццё людзей больш камфортным і дазваляе ўдасканальваць заканадаўства. Такое меркаванне падчас правядзення прамой тэлефоннай лініі ў Кіраўскім раёне выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.

«Сістэма работы са зваротамі грамадзян і правядзення прамых тэлефонных ліній адладжана па ўсёй рэспубліцы, і гэта важна, – адзначыў Леанід Мартынюк. – Яна нацэлена на стварэнне камфортных умоў пражывання насельніцтва, а таксама выяўленне праблемных момантаў у заканадаўстве. Адзначу, што пасля такіх зносін некаторыя спрэчныя пытанні знаходзяць рашэнне нават не на абласным, а на рэспубліканскім узроўні з унясеннем змяненняў у нарматыўна-прававыя акты».

Па словах памочніка Прэзідэнта, звароты грамадзян – гэта ў першую чаргу камунікацыя паміж насельніцтвам і органамі ўлады ўсіх узроўняў. І часта дыялог выбудоўваецца не толькі з мясцовымі жыхарамі той тэрыторыі, дзе непасрэдна праходзіць прыём або тэлефонная лінія, але і з прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў.

«Безумоўна, такое ўзаемадзеянне будзе працягвацца, таму што ў пэўных жыццёвых момантах людзі маюць патрэбу ў кансультацыях і тлумачэннях, асабліва калі яны тычацца заканадаўства, – падкрэсліў Леанід Мартынюк. – Напрыклад, на мінулым тыдні на адным з такіх прыёмаў паступіла маса пытанняў па зямельным заканадаўстве, якое памянялася з 1 верасня і ўступае ў сілу з 1 студзеня 2023 года. Дзякуючы гэтаму ў людзей з’явілася магчымасць узаконіць самавольнае будаўніцтва, вырашыць з суседзямі спрэчныя пытанні, якія цягнуліся дзесяцігоддзямі. Людзі жыва цікавяцца гэтай тэмай і хочуць пачуць падрабязныя тлумачэнні».

На думку памочніка Прэзідэнта, невялікую колькасць званкоў на прамую лінію або зваротаў на прыём грамадзян не варта расцэньваць як прыкмету дабрабыту і сведчанне таго, што ўсё для людзей ужо зроблена. У гэтым выпадку варта задумацца, чаму чалавек не адважыўся агучыць сваю праблему і знайсці яе рашэнне на такім узроўні. «Вядома, ёсць розныя пытанні, аднак людзям трэба дакладна растлумачыць, якія з іх можна вырашыць зараз, якія – праз пэўны прамежак часу, – удакладніў Леанід Мартынюк. – «Не варта хітраваць і з тымі пытаннямі, рашэнне якіх зусім немэтазгоднае, нават калі чалавек бачыць у гэтым неабходнасць. Да ўсяго трэба падыходзіць разумна».

Ён таксама звярнуў увагу, што праблемы, якія найбольш хвалююць людзей, часта тычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Удзельная вага пытанняў гэтай тэматыкі ў агульным аб’ёме зваротаў грамадзян даходзіць да 60%. Аднак тут таксама няма адназначнай пазіцыі: перш чым выказваць нараканні на працу камунальных службаў, насельніцтва павінна ў першую чаргу пачаць з уласных домаўладанняў і працоўных месцаў – навесці парадак на гэтых тэрыторыях, арганізаваць суботнікі. Самае галоўнае – выхоўваць такі гаспадарскі падыход у моладзі, бо беражлівыя і паважлівае стаўленне да навакольнага свету, жаданне захаваць і прымножыць усё самае лепшае зараджаецца ў чалавеку з самых ранніх гадоў, выхоўваецца ў сям’і. Так ва ўсіх пытаннях, пачынаючы ад кінутай у сметніцу паперы і заканчваючы добраўпарадкаваннем усяго населенага пункта.

Пасля правядзення прамой лініі Леанід Мартынюк праехаў па сельскіх саветах і пагутарыў з мясцовымі жыхарамі, праінспектаваў ход пасяўных работ на палях ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага». Асобную ўвагу ён надаў добраўпарадкаванню такіх памятных і знакавых у маштабах усёй краіны месцаў, як мемарыяльны комплекс «Боркі» ў Кіраўскім раёне. «Такія аб’екты заўсёды неабходна ўтрымліваць у годным стане: павінны быць чысціня і парадак, відэаназіранне. Бо нават у самых нязначных дэталях выяўляецца стаўленне сучаснікаў да гераічнага мінулага свайго народа», – сказаў на заканчэнне ён.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая