RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Леанід Мартынюк: забеспячэнне грамадзян якаснымі прадуктамі - на сур'ёзным кантролі

Забеспячэнне грамадзян якаснымі прадуктамі, у тым ліку хлебабулачнымі, знаходзіцца на сур'ёзным кантролі дзяржавы. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час наведвання Крычаўскага хлебазавода філіяла ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай».

У час наведвання ён азнаёміўся з вытворчасцю, абмеркаваў з кіраўніцтвам філіяла пытанні, якія датычацца цяперашняй работы прадпрыемства, а таксама перспектыўных напрамкаў развіцця. На дадзены момант усе гэтыя тэмы маюць асаблівае значэнне для работнікаў хлебазавода ў Крычаве - не так даўно да іх далучылі яшчэ адну філію ў Касцюковічах. Пашырылася зона абслугоўвання насельніцтва, узнікла неабходнасць аптымізаваць тэхналагічныя працэсы, а разам з тым з'явілася магчымасць прадумаць і ўкараніць новыя вырабы.

Як адзначыў Леанід Мартынюк, на гэты момант прымаюцца ўсе неабходныя меры, якія дадуць магчымасць сістэматызаваць работу ў змененых умовах рэалізацыі хлебабулачных вырабаў. «У канчатковым выніку ўсе намаганні мясцовай улады, кіраўніцтва як аблспажыўсаюза, так і галаўнога прадпрыемства павінны забяспечыць спажыўцоў якаснымі хлебабулачнымі вырабамі», - адзначыў ён.

Асаблівая ўвага зараз удзяляецца пытанню аптымізацыі прадпрыемства. «Прыняцце шэрагу рашэнняў можа дапамагчы перайсці да пэўнай спецыялізацыі - наладзіць выпуск прадукцыі. Гэта дасць магчымасць павысіць якасць вырабаў, павялічыць аб'ёмы вытворчасці, знізіць затраты энергарэсурсаў. Любая рэарганізацыя накіравана на паляпшэнне працэсу работы, павышэння якасці прадукцыі, а таксама заработнай платы работнікаў, - сказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці. - Выйграе ад гэтага і пакупнік: вырастуць аб'ёмы прадукцыі, павысіцца якасць».

Яшчэ адзін важны аспект для любой вытворчасці - уменне працаваць у канкурэнтаздольным асяроддзі. «У людзей мяняецца культура спажывання, у тым ліку і хлеба. І такая тэндэнцыя назіраецца ўжо не адзін год. А таму важна шукаць новыя формы вытворчасці, рэалізацыі бізнес-ідэй, якія будуць рэнтабельныя і запатрабаваны не толькі ў жыхароў нашай краіны, але і за яе межамі. І ў гэтым дапаможа прафесіяналізм работнікаў і дакладны кантроль якасці хлебабулачных вырабаў, якія вырабляюцца», - падсумаваў Леанід Мартынюк.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая