Ні адзін беларус не можа абыякава глядзець на сітуацыю з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, які сёння далучыўся да неабыякавых жыхароў Прыдняпроўскага краю, якія ўдзельнічаюць у зборы гуманітарнай дапамогі.


«Тое, што зараз адбываецца, – гэта беспрэцэдэнтны ціск на людзей, якія пакінулі ў сілу крытычных абставінаў сваю Радзіму, – падкрэсліў Леанід Заяц. – Яны хочуць прайсці мяжу і зладзіць сваё жыццё на сумежнай тэрыторыі. А такімі метадамі ўздзеяння людзей даводзяць да абсурду. Уся прагрэсіўная грамадскасць сёння прымае меры, каб урэгуляваць гэты канфлікт. Закладнікамі сітуацыі сталі звычайныя грамадзяне Ірана, Ірака, іншых краін Блізкага Усходу, Афганістана. У жахлівых умовах знаходзяцца дзеці, старыя, цяжарныя жанчыны. Беларусы, разумеючы гэта, усяляк спрабуюць дапамагчы: даць прытулак, накарміць, апрануць. Урэгуляванне пытання патрабуе часу, але гэта не павінна так балюча біць па людзях, якія стаяць у чарзе, каб перайсці мяжу».

За апошнія дні Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пры ўдзеле ўсіх неабыякавых сабрала больш за 1 т. грузу (прадукты харчавання, сродкі гігіены, цёплае адзенне і інш.) для дапамогі бежанцам. «Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы працягвае заставацца складанай. Людзі знаходзяцца ва ўмовах, якія пагражаюць іх жыццю і здароўю: знаходзяцца на вуліцы, спяць на зямлі, ім не хапае прадуктаў харчавання, многія хварэюць, – адзначыў старшыня арганізацыі Андрэй Мартыноўскі. – Сярод бежанцаў шмат дзяцей, старых і жанчын. Яны сапраўды адчуваюць вялікія пакуты. Напэўна, ні адзін чалавек не можа быць абыякавы да гэтай сітуацыі. Мы абвясцілі збор сродкаў для аказання дапамогі, выкарыстоўваем і ўласныя. З дапамогай жыхароў рэгіёна, якія адгукнуліся, мы сабралі больш за 1 тону грузу. Хочацца падзякаваць прадпрыемствам Магілёва («Бабушкина крынка», «Дамачай», завод ліфтавага машынабудавання), грамадскім арганізацыям і дзяржаўным структурам, праваслаўнай царкве, шэрагу прадпрымальнікаў. Дадзеная праца будзе працягвацца да таго часу, пакуль сітуацыя не вырашыцца».








Вольга Емельянава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 17:49
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі
27.10.2025 - 16:24
Беларуска-расійскі медыяфорум, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, стартаваў у Магілёве
21.10.2025 - 19:47