RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Леанід Заяц з рабочым візітам наведаў Бабруйск. У цэнтры ўвагі – работа «Славянкі» і «Бабруйскага завода біятэхналогій»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка заслухаў даклад аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя супрацьдзейнічаць пагрозе распаўсюджвання каранавіруса. На нарадзе кіраўнік дзяржавы заклікаў надаць самую пільную ўвагу абароне здароўя медыкаў.

Магілёўская вобласць і Бабруйск у прыватнасці да гэтага пытання падышлі адказна. ААТ «Славянка» ўжо вырабляе каля 200 тысяч масак у суткі. Сёння перад прадпрыемствам пастаўленыя новыя задачы–сканцэнтравацца на выпуску ахоўных касцюмаў, бахіл, масак і іншых сродкаў індывідуальнай абароны для медработнікаў. Пра гэта падчас рабочага візіту ў горад на Бярэзіне паведамілі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, яго намеснік Валерый Малашка і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Аляксандр Субоцін. У працоўнай нарадзе прыняў удзел старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў.

– Наша задача–абараніць медработнікаў, якія знаходзяцца «на перадавой», працуюць з людзьмі першагакантактнагаўзроўню і тымі, хто знаходзіцца ў інфекцыйных аддзяленнях, а таксама медработнікаў, якія ажыццяўляюць прыём у паліклініках, – падкрэсліў Леанід Заяц. – Увесь медперсанал, які абслугоўвае насельніцтва, павінен быць забяспечаны індывідуальнымі сродкамі абароны, каб пазбегнуць заражэння.

Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў: ААТ «Славянка» павінна вырабляць 30 тысяч масак і тысячу касцюмаў за суткі для медперсаналу, іншыя сродкі абароны і не менш за 200 тысяч масак для грамадзян. Прадукцыя будзе праходзіць праз РУП «Фармацыя» і УП «Белмедтэхніка», якія змогуць рэгуляваць размеркаванне тавару па аптэках. Асаблівую ўвагу нададуць цэнам –яны не павінны быць завышаныя.

– Сітуацыя сёння няпростая, але нашы работнікі прыкладваюць усе рэсурсы, каб выканаць пастаўленыя задачы па аб’ёмах вытворчасці ахоўных масак, – адзначыў дырэктар ААТ «Славянка» Тэймураз Бачарышвілі. – Суботы ў нас рабочыя, людзі разумеюць усю адказнасць перад краінай, таму прыходзяць на прадпрыемства раней і сыходзяць пазней. Частку масак пастаўляем у свой фірменны магазін, каб бабруйчане маглі іх набыць. Кіраўніцтва вобласці ставіць новыя задачы– сканцэнтравацца на патрэбах сістэмы аховы здароўя. Будзем старацца выканаць усе.

Падчас сустрэчы дырэктар ААТ «Бабруйскі завод біятэхналогій» Сяргей Бакун падкрэсліў, што прадпрыемства запусціла ў вытворчасць гель для рук «Чыстыя ручкі» ў спажывецкай тары масай нета 90 г. У састаў уваходзіць 65% спірту этылавага, гліцэрына, аддушка, загушчальнікі. Гель таксама будуць пастаўляць у РУП «Фармацыя» і УП«Белмедтэхніка».

bobrlife.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая