RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Лепш перастрахавацца, спрацаваць на апярэджанне – начальнік галоўнага ўпраўлення аблвыканкамапа ахове здароўя Аляксандр Старавойтаў

З мінулага тыдня спынена планавая шпіталізацыя пацыентаў у Магілёўскую бальніцу № 1. Вядзецца яе перапрафіляванне, як растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення аблвыканкамапа ахове здароўя Аляксандр Старавойтаў – на выпадак, калі будзе расці колькасць пацыентаў з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю. «Неадпаведнымі рэчаіснасці» ён назваў чуткі аб тым, што ложкі для такіх пацыентаў прадугледжаны і ў некаторых гасцініцах Магілёва. Больш падрабязную інфармацыю аб гэтых і іншых аспектах вострай тэмы каранавіруснай інфекцыі – Аляксандр Старавойтаў у гутарцы з карэспандэнтам «МВ».

Нягледзячы на тое, што ў нашай вобласці на раніцу 6 красавіка было пакуль 16 пацыентаў з лабараторна пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй, аховай здароўя Магілёўшчыны робяцца меры да стапрацэнтнай гатоўнасці на выпадак, калі колькасць такіх хворых будзе ўзрастаць. Гледзячы на сітуацыю ў свеце і навакольных краінах, не звяртаць увагу на гэтаусё роўна што прыпадабняцца страусу, які хавае пры небяспецы галаву ў пясок, і лепш, як той казаў, перастрахавацца, спрацаваць на апярэджанне, каб у выпадку горшага не хапацца за галаву. Нават калі пацыентаў, у якіх COVID-19 пацвярджаецца лабараторна, нямнога, то ў мэтах прафілактыкі даводзіцца выяўляць і шпіталізаваць таксама нямала іншых людзей, з якімі хворыя кантактавалі.

У Магілёўскай вобласці рэалізуецца трохэтапны план перапрафілявання арганізацый аховы здароўя ў мэтах прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі. На першым этапе да прыёму такіх пацыентаў былі цалкам падрыхтаваны Магілёўская інфекцыйная бальніца і адзін з карпусоў кожвендыспансера–усяго 475 ложкаў. Другім этапам прадугледжваецца перапрафіляванне каля дзвюх тысяч ложкаў стацыянараў. І Магілёўская бальніца № 1 –адна з такіх устаноў. Яна мае дастатковую колькасць ложкаў, мае больш за 200 кропак для падтрымкі кіслародам цяжкіх пацыентаў. І што немалаважна – гэта буйная шматпрофільная ўстанова, дзе хворым з каранавіруснай інфекцыяй пры неабходнасці можа быць аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога і па іншай хваробе, якая маецца ў іх паталогіі. На сённяшні дзень планавая шпіталізацыя ў Магілёўскую бальніцу № 1 не праводзіцца. Медустанова знаходзіцца ў рэжыме чакання, а на які перыяд – будзе бачна па сітуацыі. На другім этапе прадугледжана таксама перапрафіляванне дыспансераў: Бабруйскі анкалагічны, Магілёўскі супрацьтуберкулёзны. Пад інфекцыйныя будзе адведзена частка ложкаў Бабруйскай раённай бальніцы. Прадугледжаны інфекцыйныя ложкі і ў іншых цэнтральных райбальніцах. Гэтых мер, спадзяёмся, будзе дастаткова нават у выпадку, калі сітуацыя на Магілёўшчыне з COVID-19 ускладніцца. Пры неабходнасці прадугледжваецца і трэці этап перапрафілявання яшчэ 1700 ложкаў. Будуць задзейнічаны дыспансеры. Бабруйскі анкалагічны, Магілёўскі супрацьтуберкулёзны. Павялічым колькасць інфекцыйных ложкаў у Бабруйскай ЦРБ і арганізуем працу спецыялізаваных аддзяленняў у іншых цэнтральных раённых бальніцах.

Калі Магілёўская бальніца № 1 хворых не прымае, то напэўна істотна ўзрастае абём працы ў Магілёўскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Ці не пакутуюць ад гэтага пацыенты з іншай сурёзнай паталогіяй?

– Акрамя МД БХМД, у Магілёве ёсць і іншыя бальніцы, якія аказваюць на належным узроўні экстранную дапамогу. Планавыя ж пацыенты пакуль будуць шпіталізавацца ў адпаведнасці са ступенню неабходнасці. Каб тых, хто знаходзіцца на лячэнні ў гэтых умоўна чыстых стацыянарах, абараніць ад пранікнення каранавіруснай інфекцыі, частка тэрыторыі іх прыёмных аддзяленняў адведзена пад так званыя фільтры, дзе медыкі і пацыенты пераапранаюцца, каб не занесці небяспечны вірус у лячэбныя аддзяленні. У фільтрах праходзяць дадатковы агляд і пацыенты, стан якіх выклікае хоць найменшыя падазрэнні на інфікаванне вірусам COVID-19.

Ва ўсім свеце найбольш пацярпелі і пакутуюць ад падступнай інфекцыі ўрачы і іншыя медыцынскія работнікі. Наколькі нашы медыкі абаронены ад яе, тэстуюцца яны перыядычна на каранавіруснае захворванне, бо інкубацыйны перыяд у яго працяглы?..

– Здароўе медыцынскіх работнікаў на першачарговым кантролі. Яны забяспечаны неабходнымі сродкамі абароны, дэзрастворамі.

Прафілактычнае тэставанне для медыцынскіх работнікаў не прадугледжана. Але мы жорстка патрабуем, каб урачы, іншы медперсанал ставіліся да свайго здароўя вельмі адказна, бо, кантактуючы з рознымі хворымі, яны маюць высокую схільнасць да захворвання, а інфікаваўшыся, могуць нанесці шкоду не толькі сабе, але і навакольным.Патрабуем, каб урач ці іншы медработнік адразу гаварыў, калі адчувае, што яму нездаровіцца. Яму будзе праведзена адпаведная дыягностыка, калі мэтазгодна, адправяць на самаізаляцыю. У медустановах заведзены часопісы, у якіх урачы, прыйшоўшы на працу, распісваюцца ў тым, што адчуваюць сябе добра. А тым з іх, хто кантактаваў з пацыентам з сімптаматыкай каранавіруснай інфекцыі, тройчы за рабочы час вымяраецца тэмпература і адлюстроўваецца ў спецыяльным журнале.

У шэрагу краін медыцынскім работнікам на перыяд пандэміі каранавіруснай інфекцыі (у Казахстане, напрыклад, на тры месяцы) павысілі заробак, а беларускім медыкам?

– І ў нашай краіне з адпаведным Загадам Міністэрства аховы здароўя таксама прадугледжана павышэнне зарплаты пэўным катэгорыям медыцынскіх работнікаў. Працэнт гэтага павышэння залежыць ад ступені рызыкі, якой чалавек падвяргаецца ў працэсе працы.

У канцы мінулага тыдня ў Магілёў прыязджаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Якая мэта яго візіту?

– Міністр азнаёміўся з тым, як падрыхтаваныя ўстановы аховы здароўя Магілёўшчыны на выпадак, калі і ў нас каранавірусная інфекцыя будзе разрастацца. Увогуле, ацэнка дадзена станоўчая. Ён падзяліўся вопытам прафілактычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў іншых рэгіёнах рэспублікі, даў канкрэтныя рэкамендацыі.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая