Людзі бачаць складаную працу брыгад «хуткіх» і высока яе цэняць. Такім меркаваннем падзялілася намеснік галоўнага ўрача Бабруйскай станцыі хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі Наталля Вежнавец.
«Самааддача, з якой мы працуем, і складанасці, з якімі сутыкаемся, не застаюцца незаўважанымі. Людзі бачаць нашу працу і высока яе цэняць. Каранавірусная інфекцыя стала сур’ёзным выпрабаваннем для ўсёй сістэмы аховы здароўя, але мы з гонарам выстаялі», – адзначыла Наталля Вежнавец.
Паводле слоў намесніка галоўнага урача, хуткая дапамога заўсёды на перадавой. «Хуткая дапамога заўсёды першая сустракаецца з праблемамі людзей. Першыя выезды да пацыентаў з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю былі ўжо ў лютым. Верагодна, урачам таксама было трохі страшна, але ўсе брыгады хуткіх працавалі ў поўную сілу. Таму што наша самая галоўная задача – аказаць чалавеку першую і неадкладную дапамогу. Людзі нас чакаюць і давяраюць самае дарагое – сваё здароўе. І мы не можам іх падводзіць».
Як раскаала Наталля Вежнавец, сярод супрацоўнікаў «хуткай» няма выпадковых людзей. «Праца заўсёды стрэсавая. Менавіта мы – своеасаблівая першая мяжа ў абароне здароўя нашых жыхароў. Сярод супрацоўнікаў няма выпадковых людзей, а калі хтосьці трапіў на «хуткую», але зразумеў, што гэта не яго – ён надоўга не затрымаецца. На «хуткай» працуюць прафесіяналы, якія не баяцца цяжкасцей і гатовыя да любых сітуацый. Гэты год стаў таму пацвярджэннем».
Медык упэўнена, што без зладжанага і дружнага калектыву нельга дасягнуць поспехаў у працы. «Без сяброўскага пляча, падтрымкі і размоў па душы складана працаваць. Я шмат гадоў сама была на «хуткай», і выдатна ведаю, які стрэс часам адчуваюць калегі. Часам проста неабходна пагаварыць з імі, падтрымаць. Я рада, што побач са мной працуюць тыя, хто заўсёды дапаможа і ў Бабруйскай цэнтральнай бальніцы, і ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама. Наша сумесная і зладжаная праца дапамагае дамагчыся высокіх вынікаў у выратаванні жыцця і здароўя людзей».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 17:35
21.04.2025 - 12:46
17.04.2025 - 12:41
Патрыятызм, гісторыя, дзяржсімволіка - даведаліся меркаванне аграрыяў аб Дырэктыве №12
08.04.2025 - 15:20
Аляксандр Гарошкін: работа дэпутатаў прызначана зрабіць жыццё беларусаў лепшым і больш змястоўным
14.03.2025 - 13:17