Планавыя шышкі.
У Язерскім доследна-вытворчым лясніцтве Чэрыкаўскага лясгаса створаны пастаянны лясны гадавальнік, работнікі якога сёння займаюцца нарыхтоўкай шышак. На лесанасеннай плантацыі хвоі звычайнай штодня працуюць па тры-чатыры чалавекі. Адзін апрацоўвае верхавіны дрэў, стоячы ў калысцы, яшчэ адзін ці двое – уручную. А хтосьці заняты апрацоўкай, сушкай шышак.
Прычым кожны з лесаводаў, дакладней, кожная – у асноўным тут працуюць жанчыны – можа выконваць любую з гэтых аперацый: ад змены да змены яны мяняюцца месцамі.
У дзень нашага прыезду сартаваннем і сушкай займалася лесавод Яўгенія Ігнаценка. Дзвюм яе каляжанкам – Ірыне Навумавай і Ірыне Сідаравай – у той дзень выпала збіраць шышкі з галінак. Ірына Сідарава падзялілася некаторымі прафесійнымі сакрэтамі:
– Наша праца карпатлівая, але мы яе любім. Спачатку сабранае насенне з крылцамі мы змочваем, прапускаем праз сушылку барабаннага тыпу, там аддзяляецца «крылатка». Вычышчанае насенне прапускаем праз сепаратар, затым прасейваем праз сіта, на завяршальным этапе перабіраем ўручную. Атрыманае насенне адпраўляем у лесанасенны цэнтр Горацкага лясгаса, дзе вызначаюць іх гатунковасць, да вясны захоўваюць у халадзільніках. Увесну мы іх забіраем для пасеву ў гадавальніку.
Гэты год выдаўся ўраджайным на сасновыя шышкі, іх у асноўным цяпер і збіраюць. Вось у мінулым было шмат яловых, а ў гэтым – не вельмі.
Да лесанасеннай плантацыі лесаводы дабіраюцца ад гадавальніка пешшу: ісці недалёка, каля кіламетра.
Умовамі працы яны вельмі задаволеныя: у адміністрацыйным будынку – утульныя бытоўкі, душавыя, пакоі адпачынку. Пасля працы на марозе асабліва прыемна вярнуцца ў цёплыя памяшканні.
Начальнік пастаяннага лесагадавальніка Андрэй Салянкоў расказвае:
– Ураджайнасць хвоі ў гэтым годзе сярэдняя. Яловых шышак па плане мы павінны нарыхтаваць 1 тону. У Чэрыкаўскім лясгасе аказваюць дапамогу ў сушцы і іншым лясгасам.
Сезон збору і нарыхтоўкі шышак на лесанасенных плантацыях завяршаецца. Кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Марыя Юцэвіч праінфармавала: паводле даных на пятніцу (вынікі падводзяць раз на тыдзень), у цэлым па рэспубліцы нарыхтавана 821 тона шышак – гэта 94,9 працэнта запланаванага на сезон. Што тычыцца палепшанага насення, яго нарыхтавалі 218 тон пры плане 192 тоны, або 113,3 працэнта ад плана.
Спецыяліст патлумачыла: у асноўным цяпер завяршаецца збор на лесанасенных плантацыях ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях. Пагодныя ўмовы і снежнае покрыва дазваляюць падоўжыць сезон нарыхтоўкі. У перапрацоўку, паводле апошніх даных, ужо паступіла 618 тон шыышак, а гэта 71,5 працэнта ад плана. У першую чаргу перапрацоўваюцца на насенне шышкі елкі, а таксама селекцыйны матэрыял. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях – селекцыйныя шышкі хвоі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2025 - 14:51
16.05.2025 - 14:20
Міністэрства адукацыі абнавіла пералік рабочых прафесій для школьнікаў
16.05.2025 - 13:05
Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ
16.05.2025 - 10:19
Дзень сям'і на Магілёўліфтмашы: як прадпрыемства клапоціцца пра работнікаў і іх дзяцей (відэа)
16.05.2025 - 09:36