Да спартыўнай акцыі «#23днізаМагілёў», прымеркаванай да 80-годдзя абароны Магілёва, прапануе далучыцца аддзел спорту і турызму гарвыканкама.
Паводле слоў арганізатараў, у мерапрыемстве можа паўдзельнічаць любы жадаючы, неабыякавы да падзей Вялікай Айчыннай вайны.
«Абарона нашага горада доўжылася 23 дні з 3 да 26 ліпеня 1941 года, – нагадалі суразмоўцы. – Мы прапануем жыхарам ушанаваць памяць абаронцаў Магілёва, займаючыся спортам столькі ж дзён і ў той жа перыяд. Для ўдзелу неабходна бегаць у зручны час, фіксаваць свае вынікі пры дапамозе фітнес-дадаткаў і дзяліцца імі на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак (Instagram, VK, Аднакласнікі) з хэштэгам «#23днизаМагілёў».
Вынікі акцыі падвядуць 27 ліпеня. Пераможцу вызначаць па максімальнай суме кіламетражу ўсіх прабежак у перыяд правядзення мерапрыемства.
Дарэчы, абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць выразнага малюнка на скрыншотах дат забегаў.
Наяўнасць у стужцы фатаграфій з памятных месцаў, звязаных з абаронай горада, вітаецца.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея