Дзве новыя сушыльныя камеры мантуюць у ААТ «Магілёўдрэў». Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Фідзельскі.
«Зараз на нашым прадпрыемстве ідзе мантаж двух новых сушыльных камер. Тэхнічнае абнаўленне дазволіць павялічыць выпуск таварнай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, – адзначыў генеральны дырэктар. – Да гэтага мы ўжо ўсталявалі дзве новыя сушылкі, закупілі некалькі адзінак тэхнікі. Усё гэта стала магчымым пры фінансавай падтрымцы Банка развіцця».
Магілёўскае прадпрыемства цяпер нарошчвае аб’ёмы вытворчасці. Так, за 9 месяцаў гэтага года гэты паказчык склаў 107% у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года. «Мы вырабляем піламатэрыялы, мэблевы шчыт і мэблю. Зараз пашыраем мэблевую вытворчасць: распрацоўваем новыя мадэлі, шукаем новыя рынкі збыту. Нашы мэблевыя вырабы карыстаюцца попытам у краінах Еўропы. Для беларускіх пакупнікоў мэбля прадстаўлена ў нашай фірмовай гандлёвай сетцы, у мэблевых гандлёвых цэнтрах Мінска, Віцебска, Гомеля, Мазыра і Рэчыцы. Сюды паступае каля 20% нашых мэблевых вырабаў, усё астатняе ідзе на экспарт», – адзначыў Сяргей Фідзельскі.
«Магілёўдрэў»– экспартна арыентаванае прадпрыемства. Каля 75% усіх вырабаў пастаўляецца на рынкі далёкага замежжа. «Нашы піламатэрыялы карыстаюцца попытам на рынках Літвы, Латвіі і Польшчы. Мэблевы шчыт купляюць у Венгрыі і Францыі. Праз пандэмію каранавіруса ў красавіку–маі продажы трохі знізіліся, аднак мы захавалі аб’ём вытворчасці. Летам попыт вярнуўся і стаў нават вышэйшы за леташні. Мы змаглі не толькі выйсці на паказчыкі мінулага года, але і павялічыць іх», – адзначыла намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўдрэў» Вікторыя Лістапад.
Зараз у ААТ «Магілёўдрэў» працуе 463 чалавекі: на прадпрыемствах у Магілёве, Магілёўскім раёне і Быхаве. Вытворчыя магутнасці цалкам загружаныя. На месяц тут вырабляюць таварнай прадукцыі на суму каля Br2 млн. ААТ «Магілёўдрэў» уваходзіць у склад холдынгу Borwood. Холдынг аб’ядноўвае дзевяць вытворчых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, лесанарыхтоўчае прадпрыемства і адзінага аператара па рэалізацыі прадукцыі («Беларуская лясная кампанія»). Функцыі кіруючай кампаніі холдынгу ўскладзены на даччыную структуру Банка развіцця Рэспублікі Беларусь–УП «БР-Кансалт».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі