RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Магілёўліфтмаш» плануе прадаваць у Казахстане да 700 ліфтаў у год

ААТ «Магілёўліфтмаш» плануе прадаваць у Казахстане да 700 ліфтаў у год. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Чарткоў.

Сяргей Чарткоў у складзе беларускай дэлегацыі прыляцеў у Астану, дзе заўтра стартуе міжнародная прамысловая выстава «ІННАПРОМ. Казахстан». Ён адзначыў, што выстава «ІНАПРАМ. Казахстан» вельмі важная для прамыслоўцаў, бо тут збіраюцца вядучыя прадпрыемствы-вытворцы. «Гэта і нагода пагутарыць у прафесійных колах, вядома ж, гэта новыя сувязі, знаёмствы і, адпаведна, новыя кантакты», - дапоўніў ён.

Гендырэктар расказаў, што прадпрыемства «Магілёўліфтмаш» ужо працуе на рынку Казахстана, сёння стаіць задача пашырыць прысутнасць у гэтай краіне. «Мы прысутнічаем на гэтым рынку. У нас ёсць тут і зборачная вытворчасць, і дылеры, і тавараправодная сетка, але гэтага яшчэ недастаткова, нам трэба развіваць супрацоўніцтва далей. Рынак Казахстана вельмі вялікі. Ён вельмі для нас цікавы: добрыя вялікія будоўлі і шмат ліфтаў маюць патрэбу ў замене. Таму мы будзем тут вельмі актыўна працаваць», - пазначыў пазіцыю Сяргей Чарткоў. Ён дадаў, што «патэнцыйна мы сабе ставім задачу да 700 ліфтаў за год тут прадаваць. Гэта задача цяжкая, але рэальная».

Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь на ІННАПРАМ. Казахстан» займае плошчу ў 742 кв.м (210 кв.м - у павільёне, 532 кв.м - на вулічнай пляцоўцы), на выставе сваю прадукцыю і тэхналогіі прадставяць 32 беларускія прадпрыемствы.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая