RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская абласная бальніца медыцынскай рэабілітацыі вяртаецца да звычайнага рэжыму працы

Магілёўская абласная бальніца медыцынскай рэабілітацыі вяртаецца да звычайнага рэжыму працы. Падчас росту захворвання COVID-19 ўстанова была перапрафілявана ў інфекцыйную бальніцу. Пра гэта расказаў галоўны ўрач бальніцы Барыс Дзераўцоў.

«Наша бальніца валодае добрым тэхнічным абсталяваннем, што дазволіла ў кароткія тэрміны перабудаваць яе працу пад лячэнне кавідных пацыентаў. Мы працавалі як інфекцыйная бальніца ў першую хвалю два месяцы, у другую–з пачатку кастрычніка мінулага года і да сённяшняга дня. За гэты час да нас паступалі пацыенты з каранавіруснымі пнеўманіямі на далечванне, – расказаў Барыс Дзераўцоў. – Наступствы захворвання адбіваюцца на ўсіх сістэмах арганізма і асабліва на лёгкіх. Такім людзям патрэбен кісларод – у нас для гэтых патрэб разгорнута 85 кіслародных кропак. Бывае і так, што вірусная інфекцыя прайшла, чалавек ужо не заразны, але выпісваць яго нельга: яму неабходная працяглая кіслародная падтрымка. Акрамя гэтага, у нас быў распрацаваны цэлы комплекс фізіятэрапеўтычных мер, які дапамагае людзям хутчэй здаравець».

Для забеспячэння ўсіх неабходных умоў для лячэння пацыентаў з каранавируснай інфекцыяй у бальніцы арганізавалі спецыяльныя боксы і шлюзы, распрацавалі маршруты перамяшчэння для хворых і для ўрачоў і медыцынскага персаналу.

«Варта адзначыць, што ўся наша сфера аховы здароўя паказала, што пры неабходнасці ў нас хутка і выразна распрацоўваюцца алгарытмы дзеянняў, нас цалкам забяспечылі ўсімі неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны і медыкаментамі. Нашы кіслародныя кропкі сілкуюцца ад балонаў, таму за час працы з кавідам да нас раз на два-тры дні з Оршы прывозілі гэтыя балоны. Пасля гэтага старшыня Магілёўскага аблвыканкама падняў пытанне аб стварэнні на базе бальніцы сваёй кіслароднай падстанцыі–ужо гатова праектна-каштарысная дакументацыя і ў найбліжэйшы час пачнецца будаўніцтва кіслароднай бочкі на 5 т», – расказаў галоўны ўрач бальніцы.

Як адзначыў Барыс Дзераўцоў, для персаналу бальніцы і ўсіх медыкаў краіны гэта быў бясцэнны вопыт. «За гэты час мы ўсе шмат чаму навучыліся: выконваць меры засцярогі і асабістай гігіены, хутка рэагаваць і перабудоўвацца пад новы фармат працы. Урачы і медперсанал нашай бальніцы нават здавалі спецыяльны экзамен па тым, як правільна здымаць ахоўны касцюм, выходзячы з чырвонай зоны. У цэлым усе структуры спрацавалі выразна і хутка. У нашай вобласці граматныя і верныя рашэнні прымаліся па перапрафіляванні устаноў, распрацоўцы ўсіх алгарытмаў і неабходных інструкцый. Зараз захворванне пайшло на спад, і мы ў найбліжэйшы час вернемся да нашай звычайнай працы. Бо акрамя каронавіруса засталіся і іншыя захворванні, людзі працягваюць мець патрэбу ў медыцынскай рэабілітацыі», – падкрэсліў галоўны ўрач.

Зараз у бальніцы медыцынскай рэабілітацыі апрацоўваюцца і дэзынфікуюцца памяшканні, пасцельныя прыналежнасці і апараты. «Мы пачалі апрацоўку–з верхніх паверхаў рухаемся ўніз. У кожнай палаце трэба не толькі апрацаваць памяшканне, але і ўсё медыцынскае абсталяванне, мэблю, пасцельныя прыналежнасці, вентыляцыю і санвузлы, – адзначыла галоўная медыцынская сястра бальніцы медыцынскай рэабілітацыі Вольга Дзядук. – Гэта велізарная праца, за якой стаіць увесь калектыў нашай бальніцы. Усе з разуменнем паставіліся да сітуацыі, якая склалася, і ніхто не застаўся ўбаку. Вядома, першы час нам усім было трохі страшна. Але ўся праца нашай бальніцы была настроена ў першую чаргу на недапушчэнне заражэння нашых супрацоўнікаў. Важна, што ўсе з’ядналіся ў гэтай сітуацыі. Мы змаглі не толькі эфектыўна спрацаваць, але і захаваць калектыў».

Як расказала галоўная медсястра, з пачатку вясны бальніца ўжо пачне прымаць сваіх профільных пацыентаў. «У нашай бальніцы людзі праходзяць як раннюю, так і паўторную медыцынскую рэабілітацыю. Тут дапамагаюць аднаўляцца людзям пасля парушэння мазгавога кровазвароту, інфаркту міякарда, рэканструктыўных аперацый на сэрцы і сасудах, артапеда-траўматалагічных (у тым ліку пасля эндапратэзавання) і нейрахірургічных аперацый, пасля перанесеных траўмаў нервовай сістэмы і апорна-рухальнага апарата. Мы засумавалі па сваіх пацыентах, па профільнай працы. Бо ў аднаўленні пасля складаных захворванняў патрэбныя не толькі медыкаменты, але і фізіятэрапія, псіхалагічная дапамога. Ёсць і тыя, каму неабходная дапамога спецыяліста ў карэкцыі маўленчых парушэнняў. Наш калектыў–гэта высокакваліфікаваныя прафесіяналы, якія любяць сваю працу і ўмеюць мабілізаваць усе свае сілы і веды ў патрэбны момант».

Магілёўская абласная бальніца рэабілітацыі разлічана на 183 ложкі. Зараз тут працуе 220 чалавек.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая