Магілёўская абласная бальніца днямі атрымала статус «клінічнай». Гэта аб’яднанне навукі і практыкі пад адным дахам.
На базе стацыянара адкрыта кафедра медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, дзе ўрачы рэгіёна будуць павышаць сваю кваліфікацыю і весці пошукі новых медыцынскіх распрацовак. Усё для таго, каб меддапамогу зрабіць больш якаснай, даступнай і менш балючай.
У лістападзе наступнага года плануюць адкрыць кардыяхірургічны корпус. Для абласной цяпер ужо клінічнай бальніцы гэта новы крок да сімбіёзу навукі – тэорыі і практыкі. Напрыклад, у новым аддзяленні транспланталогіі хочуць паставіць на паток аперацыі па перасадцы печані. І гэта не далёкая будучыня. Ужо сёння загадчык аддзялення збіраецца на навучанне. У вобласці ўжо зроблена 80 перасадак нырак(за пару гадоў), а патрэба значна вялікая – 50 на год. 270 аперацый на адкрытым сэрцы, а трэба 600. Тады ліст чакання «сардэчнікаў» у рэгіёне можна скараціць да 2–4 месяцаў. Для кагосьці гэта простыя лічбы, а для кагосьці магчымасць жыць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33