На Магілёўскай ЦЭЦ-2 пачата рэканструкцыя турбаагрэгата, паведамілі ў ДВА «Белэнерга».
Паравая турбіна эксплуатавалася з 1971 года і за гэты час вычарпала свой рэсурс. Новая турбіна будзе ўсталяваная на часткова рэканструяваным падмурку ранейшага агрэгата з заменай дапаможнага абсталявання і трубаправодаў.
На станцыю ўжо пастаўленыя турбіна вытворчасці Калужскага турбіннага завода, генератар ТАА «Электрычныя машыны», дапаможнае абсталяванне. Арганізавана закупка трубаправоднай арматуры, электратэхнічнага абсталявання і сродкаў аўтаматычнага кантролю, кіравання і бяспекі. Заключаны дагавор будаўнічага падраду з філіялам «Будаўнічае ўпраўленне “Магілёўская ЦЭЦ-2”» ГП «Белэнергабуд»– кіруючая кампанія холдынгу.
Чакаецца, што рэалізацыя праекта павысіць манеўранасць працы станцыі.
Увод аб’екта ў эксплуатацыю запланаваны на люты 2022 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15