Магілёўская фабрыка марожанага нацэлена на стабільную, выразна выбудаваную эканоміку прадпрыемства і сістэмную арганізацыю вытворчасці, заявіў намеснік дырэктара фабрыкі па камерцыйных пытаннях Аляксей Сокал.
«Мы працавалі і будзем працаваць у любы час года, развіваць новыя тэхналогіі і напрамкі, каб прадпрыемства прыносіла прыбытак. Наша галоўная задача – гэта эканоміка прадпрыемства і сістэмная арганізацыя вытворчасці, своечасовая выплата падаткаў і выплата заработнай платы работнікам. Зваротны ж шлях, на які нас спрабуюць згарнуць нейкія незразумелыя сілы, – гэта замкнёнае кола, якое вядзе ў нікуды», – сказаў Аляксей Сокал.
Паводле яго слоў, на фабрыцы на пастаяннай аснове працуе 240 чалавек, і кожны даражыць рабочым месцам. «Наша прадпрыемства вырабляе марожанае, тварожныя дэсерты і цеставыя паўфабрыкаты – пластовае цеста, круасаны, слойкі. Гэта прадукцыя дапамагае прадпрыемству пратрымацца на плаву ў міжсезонне. Адметная асаблівасць фабрыкі заключаецца ў тым, што ў нас няма цякучкі кадраў. Калектыў дружны, моцны, людзі камунікабельныя. У нас працуе шмат сямейных дынастый, – адзначыў намеснік дырэктара. – У летнюю пару мы запрашаем папрацаваць на нашай вытворчасці студэнцкія вытворчыя атрады. У гэтым сезоне іх было пяць. І гэта вялікая падмога. Мы ўжо сёння думаем пра тое, як зацікавіць моладзь, каб яна наступным летам для працы ў студатрадзе выбрала менавіта нашу фабрыку. Прадпрыемства паспяхова развівае партнёрскія адносіны з Расіяй, Казахстанам, Грузіяй. На падыходзе кантракты з Кітаем».
Аляксей Сокал падкрэсліў, што ўчора на прадпрыемстве адбылася сустрэча члена Савета Рэспублікі, першага сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрыя Варанюка з працоўным калектывам. «Нашых работнікаў цікавілі пенсійныя гарантыі, якая можа быць канстытуцыйная рэформа, а таксама экалогія роднага горада, у прыватнасці Грабянёўскага вадасховішча, якое мы, мясцовыя жыхары, называем Святым возерам», – дадаў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 11:17
Ва ўсіх тралейбусах Магілёва зараз можна плаціць банкаўскай карткай за спадарожнікаў
02.06.2025 - 09:19
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі
30.05.2025 - 09:25
26.05.2025 - 13:45
Пад кулісныя пасевы ў Магілёўскай вобласці адведзена 26 тысяч гектараў
22.05.2025 - 14:48