Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў падпісала дагавор аб творчым супрацоўніцтве з Каўнаскай музычнай школай № 1 (Літва). Дзеянне дакумента разлічана на пяць гадоў, паведаміла намеснік дырэктара гімназіі-каледжа мастацтваў па выхаваўчай рабоце Наталля Курыла.
«Разумеючы, што школы будучага – гэта не спаборніцтва, а супрацоўніцтва, гімназія-каледж мастацтваў даўно сябруе з музычнымі навучальнымі ўстановамі Расіі, Літвы, Латвіі і Польшчы, якія маюць багатую гісторыю, свае асаблівасці, «каштоўнасці», – адзначыла субяседніца. – Мы атрымліваем новыя веды і дзелімся вопытам у галіне інструментальнага выканальніцтва, шмат чаму вучымся адзін у аднаго. Часта бываючы ў сяброў у розных краінах, збіраем скарбы сусветнага мастацтва, выхоўваем у навучэнцаў павагу да розных культурных традыцый, талерантнасць. Спадзяёмся, што з кожным годам міжнароднае творчае супрацоўніцтва гімназіі-каледжа з музычнымі навучальнымі ўстановамі будзе пашырацца, а педагогаў і навучэнцаў чакаюць новыя цікавыя падзеі. І аснова гэтага – мастацтва, якое збліжае і аб’ядноўвае людзей усёй планеты».
Падпісанне дагавора адбылося падчас візіту Магілёўскай дэлегацыі на чале з дырэктарам гімназіі-каледжа Аляксандрам Курсаковым у літоўскі Каўнас. Праграма наведвання была насычанай. Сярод мерапрыемстваў – удзел у міжнародным конкурсе выканаўцаў класічнай музыкі «Kaunas Sonorum», майстар-класы членаў журы, творчыя сустрэчы.
Дарэчы, V Міжнародны конкурс выканаўцаў класічнай музыкі «Kaunas Sonorum» сабраў больш за 500 юных музыкантаў з 19 краін свету і шматлікіх каўнаскіх меламанаў. Арганізатарам спаборніцтва, якое праходзіць адзін раз на два гады, з’яўляецца Каўнаская гарадская дума, партнёрамі – Каўнаская дзяржаўная філармонія і кансерваторыя; апекуном – мэр горада Вісвалдас Маціёшайціс.
Конкурс праводзіўся ў некалькіх намінацыях. У катэгорыі «Народныя інструменты» ў розных узроставых катэгорыях удзельнічала 90 юных талентаў з розных краін. Нягледзячы на тое, што канкурэнцыя была высокая, магілёўскія дзяўчынкі і хлапчукі выступілі годна: навучэнка 8 класа Лізавета Туз (выкладчык Алена Дарашэнка) удастоена дыплома лаўрэата за 2 месца і ўзнагароджана памятным медалём; навучэнец 7 класа Мацвей Круцікаў (выкладчык Вера Грашчанка) – звання дыпламанта конкурсу. Навучэнцы Ларыса Філіпчанка, Антон Конанаў і Паліна Сініца атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне