Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная антытытунёвая акцыя «Беларусь супраць тытуню»стартавала ў Магілёўскай вобласці пад дэвізам «Час адмовіцца ад тытуню». Кампанія заклікана павысіць дасведчанасць насельніцтва аб згубных наступствах ужывання тытуню для чалавека – ад раку да хранічных рэспіраторных захворванняў.
Падчас акцыі, да 6 чэрвеня, тэрыторыя УАЗ «Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер» аб’яўлена зонай, свабоднай ад курэння. З 9.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222) 65-50-20 тут будзе працаваць «гарачая лінія». На сайце ўстановы і ў групе УКантакце арганізавана on-line анкетаванне па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння.
Ва ўстановах аховы здароўя рэгіёна правядуць дні адкрытай інфармацыі, кансультаванне насельніцтва па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння, адмаўлення ад курэння з дапамогай тэлефонаў даверу. Запланаваны інфармацыйна-адукацыйныя кампаніі па здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы хвароб лёгкіх, звязаных з тытунекурэннем, анкалагічных захворванняў. Усе мерапрыемствы пройдуць з выкарыстаннем форм і метадаў дыстанцыйнай інфармацыйна-адукацыйнай працы з насельніцтвам.
Дарэчы, па кансультацыю і спецыялізаваную дапамогу наркалагічнай службы ў Магілёве заўсёды можна звярнуцца ва УАЗ «Магілёўскі абласны наркалагічны дыспансер» на адрас: 4-ы зав. Мечнікава д. 17, тэл.(80222) 72-83-49.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:56
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы