Магілёўская вобласць у складзе дэлегацыі Рэспублікі Беларусь наведала Прыморскі край і прыняла ўдзел у рабоце IX Усходняга эканамічнага форуму - 2024 ва Уладзівастоку.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы і адносін з Расіяй, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік, Прыдняпроўскі край у яе складзе прадстаўлялі намеснік старшыні Магаблвыканкама Руслан Страхар, старшыня Маггарвыканкама Аляксандр Студнеў, упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Магаблвыканкама Рыгор Сушко, гендырэктар УП «Магілёўскае аддзяленне БелГПП» Генадзь Чорны.
На сустрэчы з мэрам Уладзівастока Канстанцінам Шастаковым, якая адбылася 4 верасня, удзельнікамі абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва Магілёўскай вобласці з Уладзівастокам у сферы паставак ліфтаў, прадуктаў харчавання, патрэбнасці расійскага рэгіёну ў камунальнай тэхніцы з прычапным і навясным абсталяваннем для жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Асобная ўвага была ўдзелена супрацоўніцтву ў маладзёжнай і адукацыйнай сферах. Па выніках сустрэчы падпісана пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж гарадамі Магілёў і Уладзівасток, якое прадугледжвае актыўнае супрацоўніцтва ў сферы турызму, прадпрымальніцтва, культуры, адукацыі.
Прадстаўнікі Магілёўшчыны падзяліліся намерамі працягваць супрацоўніцтва па такіх напрамках, як грамадскі транспарт, гарадская камунальная тэхніка. Выказалі гатоўнасць разгледзець розныя прапановы па лізінгу. Таксама вызначылі сваю цікавасць да сферы сістэм фота- і відэафіксацыі, розных модульных канструкцый, тавараў паўсядзённага попыту. Прапанавалі наладзіць абмен дэлегацыямі школьнікаў. І адзначылі, што беларускім вучоным таксама была б цікавая практыка ў ДВА РАН, падраздзяленнем якога з'яўляецца Прыморскі акіянарыум.
«Мы адкрыты для прапаноў», - падкрэслілі ўдзельнікі сустрэчы.
Юлія Таранава, фота прадстаўлены ўдзельнікамі дэлегацыі
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.03.2025 - 13:09
У Магілёўскай вобласці падаражэе праезд у грамадскім транспарце
26.03.2025 - 11:08
Як працуе адзінае на Магілёўшчыне прадпрыемства па падрыхтоўцы насення
25.03.2025 - 12:48
21.03.2025 - 14:40