Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка падпісаў указ нумар 168 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2024 год». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указам вызначаны 60 пераможцаў, якія будуць занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх рэзультатаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках работы за 2024 год.
Пераможцамі сталі Гродзенская, Мінская, Магілёўская вобласці і Мінск, з ліку раёнаў - Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці, Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці, Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці, Мінскі і Нясвіжскі раёны Мінскай вобласці, сярод гарадоў і раёнаў у гарадах - Брэст, Маскоўскі раён Брэста і Маскоўскі раён Мінска.
На Рэспубліканскую дошку Гонару будуць таксама занесены перадавыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у прамысловасці, будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарцы, гандлі, адукацыі, ахове здароўя, навуцы, культуры і іншых сферах.
Рэспубліканская дошка Гонару - знак грамадскага прызнання важкага ўкладу адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і калектываў прадпрыемстваў у сацыяльна-эканамічнае развіццё і рост дабрабыту краіны. Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца стымулюючым фактарам для дасягнення яшчэ больш высокіх рэзультатаў у будучым.
Афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару адбудзецца напярэдадні Свята працы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:51
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35