Магілёўская вобласць робіць стаўку на развіццё рыбаводства. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2024» у Клімавічах.
У гэтым годзе Магілёўская вобласць дала краіне 1,1 млн т збожжавых і зернебабовых. Планку 100 тыс. т перасягнуў Магілёўскі раён. Амаль 90 тыс. т намалацілі ў Шклоўскім. Ураджайнасць 50-60 ц/га атрымалі сельгасарганізацыі «Газавік-Сіпакова», «Рассвет імя Арлоўскага», «Агракамбінат «Зара», «Дабраволец» і іншыя.
Добрая ўраджайнасць рапсу - амаль 34 ц/га - у Кіраўскім раёне. А ў асобных гаспадарках гэта лічба дасягае 50 ц/га. «Ёсць на што раўняцца, культура перспектыўная і грашовая», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ёсць перадавікі і ў нарыхтоўцы кармоў. Гэта «МушынаАгра», «Вендараж» і «Саўгас Кісялевічы». На зімова-стойлавы перыяд яны назапасілі ад 52 да 74 кармавых адзінак на ўмоўную галаву.
«У нас ёсць на каго арыентавацца. Гэта лідары. І 1,5 млн т намалоту па збожжавых і зернебабовых мы павінны дасягнуць. І значна, зразумела, прыбавіць па малаку і мясе», - абазначыў задачы на бліжэйшую перспектыву кіраўнік дзяржавы.
«Мы робім стаўку на развіццё рыбаводства ў вашым раёне. Вы ўзялі на сябе амбіцыйную задачу забяспечыць краіну каштоўнымі відамі рыб і прадукцыяй з іх. Тады мы закрыем уласныя патрэбнасці, дадзім натуральны і гарантавана якасны прадукт для ўнутранага спажывання, а таксама на экспарт. Паспяхова вырашым яшчэ адну задачу па імпартазамяшчэнні», - сказаў Прэзідэнт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 12:55
Планы па мадэрнізацыі. Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак наведаў з працоўным візітам Бабруйскі завод ККД
10.09.2025 - 10:54
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1255 тыс. тон збожжа
10.09.2025 - 09:19
Дэкаратыўныя агароды і садоўніцтва і ландшафтны дызайн. У БДСГА 13 верасня пройдзе тэматычны форум
09.09.2025 - 16:51
Дыялог улады і насельніцтва. Леанід Заяц правёў выязны прыём грамадзян у Бабруйску
08.09.2025 - 10:15