RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская вобласць у ліку лідзіруючых па колькасці завершаных праектаў

У 2023 годзе ў рамках рэалізацыі праграмы «Адзін раён - адзін праект» створана больш за 3,5 тысячы новых працоўных месцаў. Пра гэта расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і будаўнічай дзейнасці Мінэканомікі Дзмітрый Клімянкоў. Паводле слоў прадстаўніка міністэрства, у мінулым годзе завершана рэалізацыя 19 праектаў.

- Па колькасці завершаных праектаў лідзіруюць Гомельская, Магілёўская і Віцебская вобласці. Сярод іх такі значны для краіны праект, як стварэнне прадпрыемства па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон Магілёў». Яго рэалізацыя дазволіць устараніць імпартную залежнасць Беларусі ў тэхнічным вугляродзе, без якога немагчыма вытворчасць шын, пластыкаў, палімераў, штучных валокнаў. ААТ «Ольса» завершаны праект па стварэнню высокатэхналагічнай вытворчасці мэблі з элементамі лічбавай фабрыкі. Рэалізаваны праекты ў харчовай прамысловасці на Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы, Слуцкім сыраробным камбінаце і іншых прадпрыемствах, - расказаў Дзмітрый Клімянкоў.

Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення, ініцыятыва «Адзін раён - адзін праект» шырока запатрабавана ў рэгіёнах. У шэрагу раёнаў рэалізуецца ўжо больш за тры такія праекты.

- У бягучым годзе налічваецца ўжо 190 праектаў коштам 8 млрд рублёў са стварэннем больш за 9,5 тысячы працоўных месцаў. Аб'ём інвестыцый на 2024-ы складае каля 1,5 млрд рублёў, што на 0,5 млрд рублёў больш, чым летась. На гэты год запланавана завяршэнне больш як 50 праектаў. Напрыклад, на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання будзе асвоена вытворчасць новага пакалення вырабаў для перспектыўных рухавікоў; у Вілейскім і Мядзельскім раёнах - асобных відаў элітных сыроў з блакітнай і белай цвіллю і іншых відаў харчовай прадукцыі. Працягнецца рэалізацыя значных для краіны праектаў па будаўніцтве агрэгата для вытворчасці карбаміду ў ААТ «Гродна Азот», цэха па вытворчасці паперы на Светлагорскім ЦКК; у ААТ «Беллакт» прадугледжана будаўніцтва новага цэха сухога дзіцячага харчавання па стандартах GMP, - рэзюмаваў прадстаўнік міністэрства.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая