Якім павінна быць лета? Формула ідэальнага лета простая і немудрагелістая: лета павінна быць сонечным, смачным, вясёлым, пагодным і самае галоўнае–бяспечным.
Хто больш за ўсё схільны да рызыкі трапіць у НС у летні перыяд? Вядома, дзеці. Бо падчас канікул значную частку часу яны прадастаўлены самі сабе. Як вынік – значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах. З мэтай папярэджання падобных надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем у вобласці з чэрвеня па жнівень праходзіць рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню».
Як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых, акцыя будзе праводзіцца ў прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах у перыяд канікул. Праграма насычаная і разнажанравая: тэматычныя квэст-гульні, спартландыі, тэатралізаваныя паказы, дэманстрацыя навучальных відэафільмаў, мультфільмаў, правядзенне розных конкурсаў і віктарын, абмеркаванне тэматычных сітуацыйных задач, анлайн-квізы і анлайн майстар-класы. Акрамя таго, запланавана навучанне работнікаў і дзяжурнага персаналу дзіцячых аздараўленчых і прышкольных лагераў правілам пажарнай бяспекі.
21 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць свята – Дзень бацькі. Ратавальнікі прапануюць татам разам з дзецьмі стварыць свой «бяспечны»радавод, а таксама «бяспечны» кулінарны шэдэўр, знайсці ў сабе творчы патэнцыял: праспяваць «хіт бяспекі» і падрыхтаваць «запальны» танец, арганізаваўшы відэаздымку гэтых займальных заняткаў.
Няхай лета будзе бяспечным!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11