RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскі абласны тэатр лялек да 45-гадовага юбілею і закрыцця сезона рыхтуе прэм’еру

Магілёўскі абласны тэатр лялек рыхтуе прэм’еру –- спектакль «Марыйка ў казачнай краіне». Напярэдадні тэатр адзначыў 45-гадовы юбілей. Тройчы Магілёўскі абласны тэатр лялек станавіўся лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу тэатральнага майстэрства «Нацыянальная тэатральная прэмія», неаднаразова атрымліваў самыя высокія ўзнагароды найбуйнейшых айчынных і міжнародных тэатральных фестываляў. У 2021 годзе тэатру прысвоена ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

Прэм’ера спектакля «Марыйка ў казачнай краіне» адбудзецца 11 чэрвеня. Убачыць закуліссе, даведацца, як ствараецца казка, – таксама займальная гісторыя. Праца кіпіць у мастацкіх майстэрнях, у касцюмераў апошнія прымеркі, каб касцюмчык сядзеў. А ў акцёраў – генеральныя рэпетыцыі.

Для Сяргея Сергіенкі гэта ўжо чацвёртая рэжысёрская праца, у спектаклі ён яшчэ і акцёр:

– Галоўная ідэя гэтага спектакля закладзена ў радках песенькі з любімай перадачы майго дзяцінства: «АБВГДэйка – гэта вучоба і гульня, АБВГДэйка – азбуку дзецям ведаць пара...».

Маленькая дзяўчынка Марыйка праз сваю ляноту і кепскі характар трапляе ў дзіўную краіну Букварыю, дзе яна вучыцца працавітасці і ветлівасці, становіцца смелай і адважнай. Ну і, вядома ж, у гэтым ёй дапамагае казка! Я веру ў тое, што пасля прагляду гэтага спектакля кожны маленькі глядач прыйдзе дадому, дастане кнігі, сшыткі і стане з задавальненнем адкрываць для сябе дзіўны свет ведаў. Гэта казка пра працавітасць, як трэба любіць пазнаваць, чытаць кнігі, адкрываць новы свет ведаў. У аснове спектакля – югаслаўская казка «Зніклая літара», а потым пайшла праца над лялькамі, дэкарацыямі, ідэямі, як гэту гісторыю матэрыялізаваць, каб яна спадабалася маленькім гледачам. Для самых маленькіх ставіць спектаклі больш складана, таму што цяжка адгадаць, як яны будуць рэагаваць на жарты. Вядома, даводзіцца рабіць спасылкі на тое, што цяпер модна, але галоўныя акцэнты мастацтва і каштоўнасці застаюцца вечнымі: каханне, сяброўства, паразуменне. Мы павінны гаварыць з юным гледачом аб важным. А дзеці не мяняюцца, яны ўсе такія ж шчырыя і дапытлівыя.

Прэм’ерныя паказы пройдуць 11 і 25 чэрвеня. Узроставая катэгорыя – 4+.

 СБ, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая