Магілёўскі абласны тэатр лялек удастоены дыплома лаўрэата ў намінацыі «Лепшы спектакль» на XVII Міжнародным фестывалі-біенале лялечных і сінтэтычных тэатраў «КУКАRТ» (Санкт-Пецярбург). Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
Як распавялі суразмоўцы, пастаноўка «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» рэжысёра Ігара Казакова была цёпла прынята фестывальнай публікай і атрымала шмат станоўчых водгукаў.
У час правядзення фестывалю было падпісана пагадненне аб культурным супрацоўніцтве паміж Магілёўскім абласным тэатрам лялек і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным тэатрам марыянетак ім. Я. С. Дэмені.
«КУКАRТ» - самы буйны форум лялечнікаў, які не мае аналагаў на расійскай тэатральнай і арт-сцэне. Сёлета фестываль працягнуў знаёміць гледачоў з найноўшымі тэндэнцыямі сучаснага мастацтва лялечных і сінтэтычных тэатраў ва ўсёй яго жанравай разнастайнасці: ад марыянетак да тэатра ценяў і аўдыёвізуальных перформансаў. У асноўнай праграме былі паказаны лепшыя пастаноўкі расійскіх і замежных тэатраў лялек, у спецыяльнай праграме «Пятрушкі на Неўскім» прынялі ўдзел «вандроўныя лялечнікі», эксперыментальныя і сінтэтычныя праекты творчых груп сучасных мастацкіх, арт, відэа і музычных напрамкаў.
Дарэчы, Магілёўскі абласны тэатр лялек атрымаў запрашэнне ўзяць удзел у наступным фестывалі «КУКАRТ», які пройдзе ў 2027 годзе.

Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04