Абменныя гастролі Магілёўскага і Смаленскага абласных тэатраў лялек адбудуцца 22–23 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў магілёўскай установе культуры.
Так, смаленскія лялечнікі прадставяць на беларускай сцэне два спектаклі для дзіцячай аўдыторыі – «Сястрыца Алёнка і братка Іванка» і «Мыйдадыр», якія рэалізаваны пры падтрымцы расійскага федэральнага праекта «Культура малой радзімы».
У аснову першай гісторыі легла руская народная казка, добра знаёмая як дзецям, так і людзям старэйшага пакалення. У ёй змяшчаецца народная мудрасць, іншасказанні, незвычайныя і чароўныя моманты. «Дабро ўсё роўна перамагае зло, а таемнае становіцца відавочным – мабыць, у гэтым і заключаецца галоўная думка гэтай павучальнай народнай гісторыі. А яшчэ тут ёсць наказ: слухайся старэйшых, калі свайго жыццёвага вопыту яшчэ замала», – адзначылі ў тэатры.
Вясёлы і яркі спектакль у дзвюх дзеях «Мыйдадыр» – гэта захапляльны карагод з любімых вершаў Карнея Чукоўскага. Казка напоўнена музыкай і дынамічным дзеяннем, што прымушае гледача не адрываючыся сачыць за тым, што адбываецца на сцэне. Акрамя таго, у гісторыі фігуруе шмат пацешных персанажаў. Яны навучаюць маленькіх гледачоў элементарным правілах гігіены, а таксама расказваюць пра каштоўнасць дружбы і важнасць паслушэнства.
У сваю чаргу, Магілёўскі абласны тэатр лялек прадставіць на смаленскай сцэне танцавальную казку «Муха-Цакатуха» і пірацкую гісторыю «Прыгоды Джэка Вераб’я».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва