Толькі за 2023 год у асартыменце прадпрыемства - з'явілася 30 навінак
Ад тэхналагічных распрацовак да вытанчаных дэлікатэсаў. Працягвае работу самы маштабны сёлетні аграфорум. «Белагра-2024» - гэта больш за 500 кампаній з 11 краін.
Сваю прадукцыю на выставе штогод прадстаўляе і Магілёўскі мясакамбінат. На палях форуму плануюць правесці шэраг перагавораў з замежнымі партнёрамі. Апроч таго, што асартымент трывала замацаваўся на ўнутраным рынку, прадукцыя запатрабаваная і ў іншых краінах.
Выключна натуральная сыравіна, арыгінальная рэцэптура. У мінулым годзе Магілёўскі мясакамбінат уклаўся ў новую лінію па вытворчасці тушонкі. Сёння прэзентуюць і мясныя ноў-хаў, напрыклад, салямі ў натуральнай цвілі і каўбасы з дабаўленнем чарнасліву. Толькі за мінулы год у асартыменце прадпрыемства - з'явілася 30 навінак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00