RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскія аграрыі намалацілі 738 тыс. тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 6 млн тон збожжа, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 14 жніўня, на палях краіны намалочана 6 млн. 179 тыс.т збожжа разам з рапсам.

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Брэсцкая - 1,498 млн.т, Мінская - 1,432 млн.т, Гродзенская - 1,264 млн.т, Магілёўская - 738 тыс.т, Гомельская - 732 тыс.т, Віцебская - 515 тыс.т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 63% плошчаў, што складае 1273 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8 ц/га.

Пастаўлена ў лік дзяржзаказу: харчовага збожжа - 293 тыс. т (42% ад плана), алейнага семя рапсу - 93 тыс. т (98% ад плана).

Пасеяна азімага рапсу на зерне на плошчы 103 тыс. га, або 23% запланаванага.

Выцераблена лёну на 32 тыс. га, што складае 67% запланаваных плошчаў.

Скошана траў другога ўкосу на плошчы 926 тыс. га - 87% плана.

Нарыхтавана сена 336 тыс.т - 47% плана. Сенажу - 11 млн 660 тыс. т (84% плана). У тым ліку ў палімернай упакоўцы - 376 тыс.т.

Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн. 544 тыс. т - 35% плана.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая